Вы тут

Галоўчанка падвёў вынікі візіту ўрадавай дэлегацыі ў Казань і Уфу


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падвёў вынікі афіцыйнага візіту ўрадавай дэлегацыі ў Казань і Уфу, перадае БелТА.


«Татарстан і Башкортастан — прамыслова развітыя рэгіёны, і ў нас даўнія дзелавыя сувязі. Цяпер трэба было, умоўна кажучы, крыху прарэвізаваць сітуацыю ў сувязі з санкцыйным націскам, неабходнасцю забеспячэння бесперабойнай работы прадпрыемстваў. Таму мы з сабой прывезлі вялікую дзелавую дэлегацыю. Добра ўсе тут знаёмы паміж сабой, не трэба нікога прадстаўляць. Але трэба было зверыць гадзіннікі і прыняць аператыўныя рашэнні па забеспячэнні бесперабойных узаемных паставак і самае галоўнае — нарошчванні аб’ёмаў выпуску прадукцыі», — сказаў Раман Галоўчанка.

Візіт ужо цяпер можна ацаніць як даволі паспяховы, адзначыў прэм’ер-міністр. «Вялікая колькасць камерцыйных кантрактаў і тут, у Татарстане, і ўчора ў Башкортастане была заключана. Акрамя камерцыйных кантрактаў мы адпрацавалі фактычна задачу паставак на наступны год. Гэта патрэбна для таго, каб кіраўнікі прадпрыемстваў правільна спланавалі сваю вытворчую праграму. У прынцыпе, у нас ужо праблема не столькі ў заказах, колькі ў здольнасці забяспечыць выкананне ўсіх гэтых заказаў, — адзначыў ён. — Таму што, вядома, вялікі попыт на беларускую прадукцыю, у першую чаргу машынабудаўнічую. Тэма імпартазамяшчэння вельмі дарэчы. Напрыклад, нават праводзячы перагаворы з „КАМАЗам“, буйнейшым расійскім вытворцам, бачым, што менавіта беларуская прамысловасць з’явілася той выратавальнай камізэлькай і дала магчымасць „КАМАЗу“ захоўваць высокія аб’ёмы вытворчасці з пункту гледжання пастаўкі камплектуючых вырабаў беларускай вытворчасці. Адпаведна тут ёсць канкрэтныя прыклады ўзаемадзеяння і інтэграцыйнага імпартазамяшчэння».

«Я ўпэўнены, што кожны кіраўнік беларускіх прадпрыемстваў дадому вязе ў партфелі або кантракты, або грошы, або дакладныя дамоўленасці на наступны год», — канстатаваў Раман Галоўчанка.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».