Вы тут

Унікальныя экспанаты захоўвае экспазіцыя дамавога храма-музея Гомельскай епархіі


Тое, што цікавіць душу. Так, вобразна кажучы, можна абазначыць тэматыку музейнай калекцыі, якая прадстаўлена ў дамавым храме-музеі ў будынку Гомельскага епархіальнага упраўлення Беларускай праваслаўнай царквы.


Музейная калекцыя, звязаная з гісторыей царквы і набажэнствам у ёй, з’яўляецца невялічкай часткай нашай багатай духоўнай і культурнай спадчыны. Тэматычныя экскурсіі пашыраюць веды пра старажытныя рукапісныя і першыя друкаваныя кнігі, развіццё іканаграфіі ад старажытнай рускай традыцыі да нацыянальнай беларускай школы.

Больш за тысячу экспанатаў знаходзіцца ў экспазіцыі, многія з іх маюць сваю цікавую гісторыю. Адны ў свой час былі перададзены са збораў сямейных рэліквій, другія з царкоўнага ужытку. Ёсць і унікальныя экспанаты, якія маюць адносіны да партызанскіх атрадаў (дарэчы, захавальнікі музейных каштоўнасцей прыйшлі да высновы, што ў некаторых партызанскіх атрадах былі свае святары).

У храме-музеі ёсць усе магчымасці праводзіць набажэнствы, лекцыі, экскурсіі і нават майстар класы дзеля далучэння да спадчыннага багацця беларускіх і ўсходнеславяескіх духоўных традыцый. Спрыяюць гэтаму такія выдатныя знаўцы прадстаўленай тэматыкі, як загадчык канцэлярыі епархіі Васілій Чарнякоў (на здымку).

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».