У Беларусі не будзе ніякай мабілізацыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з журналістамі, перадае БелТА.
Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што апаненты спрабуюць за нешта ўчапіцца і цяпер у тым ліку спрабуюць перакінуць масток і развіваюць тэзіс аб тым, што і ў Беларусі магчымая мабілізацыя па аналогіі з Расіяй.
«Не будзе ніякай мабілізацыі. Мы не збіраемся мабілізоўваць. Гэта хлусня», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Разам з тым Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі будуць абавязкова рэагаваць на магчымыя пагрозы, спробы здзяйснення актаў тэрарызму. Для гэтага на рэгулярнай аснове праводзяцца розныя вучэнні, у тым ліку з удзелам народнага апалчэння, каб людзі ведалі свае абавязкі і мелі неабходныя ваенныя навыкі.
Панядзелак для Львоў — спрыяльны дзень для творчасці і новых ідэй.