Вы тут

Касцевіч: Шчаслівае «заўтра» дзяцей — ключавы напрамак дзяржпалітыкі


Гарантыя шчаслівага «заўтра» нашых дзяцей — ключавы напрамак дзяржаўнай палітыкі. Аб гэтым заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч 23 верасня на Славянскім форуму сем’яў, які праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.


 

Фота БелТА

Ірына Касцевіч выступіла з дакладам, дзе падрабязна спынілася на пытаннях дзяржаўнай падтрымкі сем’яў з дзецьмі. 

«У Беларусі на абарону і падтрымку сем’і накіраваная ўся сістэма нацыянальнага права. Падтрымка сям’і пачынаецца яшчэ да нараджэння дзіцяці. У перыяд цяжарнасці жанчыне прадастаўляецца бясплатнае медыцынскае суправаджэнне, сацыяльны адпачынак па цяжарнасці і родах ў памеры 100 працэнтаў сярэднядзённага заробку», — адзначыла міністр.

У сістэму дзяржаўных дапамог ўваходзяць тры групы дапамог: па мацярынстве, сямейныя і па часовай непрацаздольнасці ў сувязі з даглядам за дзецьмі. 

Усяго сістэмай дзяржаўных дапамог ахоплены амаль кожны чацвёрты дзіця ў краіне.

Фота Мінск-Навіны

У дакладзе міністр нагадала аб важнай рэалізуемай меры для шматдзетных сем’яў — сямейным капітале. Гэты механізм уведзены больш за 7 гадоў таму (з 2015 года) і дасягнуў сваёй асноўнай мэты — стымуляванне нараджэння трэціх і наступных дзяцей. Мера вельмі важная, але ў той жа час патрабуе значных бюджэтных выдаткаў. Сёлета ў дзяржбюджэце на праграму сямейнага капіталу запланавана 380 мільёнаў рублёў.

«Быць бацькам — вельмі адказная місія. Таму дзяржава дае сем’ям з дзецьмі падтрымку ў розных сферах жыцця. Гэта працоўныя, падатковыя і пенсійныя гарантыі, дапамогі і сямейны капітал, адрасная дапамога і сацыяльнае абслугоўванне, падтрымка ў сферы адукацыі, аховы здароўя, жыллёва-крэдытных адносін. Толькі ў мінулым годзе выдаткі на усе гэтыя мэты склалі больш за 5 млрд рублёў», — падкрэсліла Ірына Касцевіч.

Безумоўна, гарантыі і льготы для сем’яў з дзецьмі вельмі важныя, але не менш важным з’яўляецца ўмацаванне інстытута сям’і і традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.

«Будучыня ёсць у той краіны, у якой нараджаюцца дзеці. Таму вельмі важнай з’яўляецца папраўка аб тым, што сем’ям з дзецьмі аказваецца падтрымка на дзяржаўным узроўні. Дзеці — самае дарагое, што ў нас ёсць, таму гарантыя іх шчаслівага “заўтра” — ключавы напрамак нашай палітыкі», — зазначыла міністр.

Арганізатарамі Славянскага форуму сем’яў выступілі Беларуская праваслаўная царква, дабрачынны фонд падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў» пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і ўдзеле міністэрстваў адукацыі, аховы здароўя, інфармацыі.

Фота БелТА

У працы форуму таксама бяруць удзел прадстаўнікі Расіі ад органаў дзяржаўнага кіравання ў сферы сямейнай палітыкі, аховы здароўя, адукацыі, інфармацыі, парламентарыяў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, навуковай супольнасці, праваслаўнай царквы і грамадскіх аб’яднанняў.

Форум закліканы аб’яднаць намаганні дзяржавы, праваслаўнай царквы і грамадства ў захаванні і ўмацаванні традыцыйных духоўна-маральных сямейных каштоўнасцяў, арыентаваных на моцную сям’ю, пераемнасць пакаленняў, здаровы лад жыцця.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.