Вы тут

Кітайцы атрымалі важныя дадзеныя пра Марс


Падчас першай кітайскай місіі па даследаванні Марса былі атрыманы важныя навуковыя вынікі, паведамілі ў Кітайскім нацыянальным касмічным упраўленні (CNSA), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле дадзеных CNSA, арбітальны апарат марсіянскага зонда «Цяньвэнь-1» адпрацаваў звыш 780 дзён, а марсаход «Чжужун» праехаў больш чым 1,9 кіламетра па паверхні Чырвонай планеты.

Абодва апарата завяршылі пастаўленыя навукова-даследчыя задачы і атрымалі 1,48 тэрабайт арыгінальных навуковых дадзеных.

Зонд «Цяньвэнь-1» складаецца з арбітальнага апарата, пасадачнага модуля і марсахода. 15 мая мінулага года ён прызямліўся ў загадзя абраным месцы пасадкі ў паўднёвай частцы шырокай раўніны Утопія. Гэта першая пасадка кітайскага зонда на Чырвонай планеце — насамрэч гістарычная падзея.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.