Вы тут

ЕЭК падоўжыла на паўгода дзеянне нулявых пошлін на шэраг тавараў крытычнага імпарту


Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі ўхваліў прапановы бакоў аб падаўжэнні тэрміну дзеяння нулявых ставак увазных мытных пошлін і тарыфных ільгот у дачыненні да асобных відаў тавараў крытычнага імпарту да 31 сакавіка 2023 года, паведамілі БелТА ў гандлёвым блоку ЕЭК.


Пры гэтым па шэрагу таварных пазіцый, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі Калегіі ЕЭК, рашэнне па даручэнні Савета ЕЭК будзе прынята ў бліжэйшы час.

«Нягледзячы на станоўчы эфект, які аказалі меры мытна-тарыфнага рэгулявання, прынятыя вясной, засталіся асобныя адчувальныя пазіцыі, па якіх абнуленне пошлін або тарыфныя льготы падаўжаюцца на паўгода. Гаворка ідзе прыкладна аб чвэрці тавараў першапачатковага спісу», — адзначыў член Калегіі (міністр) па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў.

У прыватнасці, падаўжэнне закране сыравіну: фармацэўтычнай і хімічнай прадукцыі, лакаў, фарбавальнікаў, сродкаў для апрацоўкі тэкстылю і скуры, асобных разнавіднасцяў клеяў і крахмалаў, пластмас, гумы і вырабаў з іх, асобных вырабаў з цэлюлозы, сыравіны з воўны, бавоўны і лёну, хімічных нітак, пражы і валокнаў. Таксама ў пералік увойдзе шэраг гатовых вырабаў, такіх як лекавыя сродкі, медыцынскае абсталяванне, рэагенты для лабараторных даследаванняў.

Рашэнні будуць распаўсюджвацца на праваадносіны, якія ўзніклі з 1 кастрычніка 2022 года.

У гандлёвым блоку нагадалі, што ў сакавіку — красавіку ЕЭК прыняла шэраг рашэнняў для аказання першачарговых мер падтрымкі, накіраваных на павышэнне эканамічнай устойлівасці ЕАЭС і насычэнне ўнутранага рынку неабходнымі таварамі ва ўмовах знешняга ціску. Гэтыя рашэнні прадугледжвалі абнуленне ставак увазных мытных пошлін у дачыненні да шырокай наменклатуры тавараў (1307 кодаў Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці ЕАЭС) да 30 верасня 2022 года. Мера дазволіла аказаць істотную падтрымку як спажыўцам гатовай прадукцыі ў краінах ЕАЭС, так і імпартазалежным вытворцам.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.