Вы тут

Канцэпцыя нацбяспекі дапоўнена новай сферай — біялагічнай


Вайскова-палітычная сітуацыя вакол Беларусі мае тэндэнцыю да павелічэння напружанасці. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, перадае БЕЛТА.


«Вайскова-палітычная сітуацыя вакол Беларусі мае, на жаль, тэндэнцыю да павелічэння напружанасці. Вайсковая прысутнасць ЗША вакол межаў не толькі Беларусі, але і Саюзнай дзяржавы зашкальвае ўсе мажлівыя і неймаверныя лічбы. Павялічваецца колькасць вучэнняў, якія праводзяцца на тэрыторыі еўрапейскага рэгіёну. Сёння групоўка, якая дыслакуецца ва Усходняй Еўропе, складае блізу 35 тысяч асабовага складу. Групоўка авіяцыі, якая таксама знаходзіцца там, перавышае 2 тыс.адзінак. У акваторыі Міжземнага і Балтыйскага мораў знаходзяцца 15 баявых караблёў, з якіх дзве атамныя падводныя лодкі, адзін авіяносец, звыш 300 крылатых ракет марскога і паветранага базавання, — распавёў ён. — І ўсё гэта нацэлена нібыта супраць пагрозы з боку Усходу, гэта значыць з боку Беларусі. Але гэта ж абсурд. Толькі за сённяшні дзень было зафіксавана 4 пралёты разведвальнай авіяцыі ўздоўж нашых межаў. За тыдзень іх колькасць перавышае 30-35 вылетаў. І, вядома ж, знаходжанне на сістэмнай аснове такой колькасці аб’яднаных узброеных сіл на тэрыторыі сумежных дзяржаў не можа нас не турбаваць. Зыходзячы з гэтага мы і плануем сваё супрацьдзеянне».

Сітуацыя, якая склалася вакол Беларусі падштурхоўвае нашу краіну да таго, каб змяніць Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі. «Да прапрацоўкі гэтага дакумента мы падышлі сістэмна. На планавай аснове працуем каля двух гадоў. Задзейнічана наша экспертнае, навуковае супольнасць. Таму падыходзілі ўзважана і з навуковага пункту гледжання. Вывучылі вопыт іншых дзяржаў у свеце, у тым ліку ЗША, Германіі і Вялікабрытаніі. Вывучаны вопыт краін былой савецкай прасторы. Дасканала вывучылі Стратэгію нацыянальнай бяспекі Расійскай Федэрацыі, якая выйшла ў мінулым годзе, — распавёў дзяржсакратар Савета бяспекі. — Але наш дакумент не капіруе ні адзін з дакументаў краін-суседзяў. Ён увабраў у сябе ўсё новыя палажэнні і змены, якія адбыліся ў свеце за 12 гадоў. Улічаны ўсе палажэнні абноўленай Канстытуцыі. Канцэпцыя нацбяспекі не можа быць адарваная ад яе. Гэта ў развіццё Канстытуцыі ідзе перапрацоўка дадзенага дакумента, як даў наказ кіраўнік дзяржавы ў час VI Усебеларускага народнага сходу. Дапоўнены стратэгічныя і нацыянальныя інтарэсы такой катэгорыі, як народ і яго абарона. Дапоўнілі і больш поўна выклалі нацыянальныя інтарэсы. Гэта перш за ўсё нацыянальная самабытнасць, гістарычная праўда, сацыяльная адказнасць грамадзян, а не толькі дзяржавы, развіццё атамнай энергетыкі, абарона персанальных дадзеных і інш».

Як адзначыў Аляксандр Вальфовіч, абноўленая канцэпцыя нацбяспекі дапоўненая новай сферай — біялагічнай. Гэта рашэнне было прынята з-за патрабаванняў часу. «Дакумент на 70% зведаў змены. Хоць ранейшая канцэпцыя не была прыбраная на задні план. Яна была ўзятая за аснову, але з улікам тых змен, што адбыліся за 12 гадоў. Прэзідэнт сказаў, што дакумент павінен быць адкрытым, даступным для шырокага кола асоб.таму ён будзе вынесены на пляцоўкі для абмеркавання», — падкрэсліў ён.

Аляксандр Вальфовіч яшчэ раз акцэнтаваў увагу на чутках аб магчымай мабілізацыі ў Беларусі. «Прэзідэнт выразна і ясна сказаў, што ў Беларусі няма неабходнасці аб’яўляць мабілізацыю. На сённяшні дзень тыя пагрозы, што зыходзяць у сферы нацыянальнай бяспекі, мы нейтралізуем дзеючым складам ваеннай арганізацыі дзяржавы. Таму ніякай панікі і хвалявання ў людзей не павінна быць», — падсумаваў ён.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.