Вы тут

Лукашэнка: Наш курс правільны, справа наша справядлівая


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў перагаворы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Аб двухбаковай сустрэчы лідары Беларусі і Расіі дамовіліся на нядаўнім саміце ШАС у Самаркандзе.


«Я вельмі рады, што вы знайшлі час для таго, каб прыехаць і пагаварыць па ўсіх пытаннях. Вельмі шмат пытанняў. Яны датычацца і сітуацыі ў рэгіёне, не менш важныя пытанні эканамічнага характару па шэрагу напрамкаў, якія мы абмяркоўвалі раней. Гэта пытанні, звязаныя з нашымі планамі ў галіне хіміі, харчавання, угнаенняў», — адзначыў Уладзімір Пуцін. Ён канстатаваў, што Захадам да гэтага часу блакіруюцца пастаўкі беларускіх угнаенняў на сусветныя рынкі. Прэзідэнт Расіі расказаў, што ў бакоў ёсць канкрэтныя планы па шэрагу напрамкаў, па шэрагу буйных праектаў. «У цэлым урад падрыхтаваў гэтыя праекты для рэалізацыі. Усё гэта і абмяркуем», — дадаў Уладзімір Пуцін.

«Мы вельмі шмат гаворым пра тое, як будзем далей жыць, пра перспектывы нашы. Я прааналізаваў усе даручэнні, якія вы давалі ўраду, я — у Беларусі. У нас зрываў практычна няма. Развіццё нашай эканомікі і наогул існаванне нашых дзяржаў змянілася рэзка нават за тры апошнія месяцы. Нам прадказвалі крах, гібель і гэтак далей. Але жыццё разнастайнае: мы камусьці патрэбны, нам хтосьці патрэбны. І мы знайшлі тых партнёраў, якія з намі паспяхова працуюць, з якімі мы працуем і прасоўваем нашу эканоміку», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Па словах беларускага лідара, асаблівую падзяку трэба выказаць грамадзянам, якія ў гэты перыяд падтрымліваюць свае краіны. Ён адзначыў, што ўсё-такі зараз няпросты перыяд, калі свет перакуліўся. «Ёсць розныя людзі: і тут, і там хапае іх. Мы іх бачым. І дзякуй Богу, можа быць. Вось ёсць нейкі водападзел і крытэрый (у нас у 2020 годзе, у Расіі цяпер), які паказвае, хто ёсць хто. У гэтым няма нічога дрэннага», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт працягнуў, што за тры месяцы ўсе значна змяніліся. Убачылі, што можна жыць і існаваць нармальна. «Вы вельмі правільна паўтарылі гэтыя пункты нашых дамоўленасцяў. У нас імпартазамешчэнне нармальна атрымліваецца. І на сваіх самалётах будзем лётаць. І на ваенных, і на грамадзянскіх (на ваенных мы і так лётаем). І на сваіх аўтамабілях будзем ездзіць. Ніякага страху няма», — заўважыў беларускі лідар. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, харчаванне і ўгнаенне можна купіць, купляюць жа зараз. Хоць цяпер гэта стала складаней. «Блакіруюць там. Не нас, а там блакіруюць: людзей, якія хочуць купіць, якія хочуць заплаціць. Яны іх блакіруюць, а не нас. Але знаходзім жа шляхі і прадаём. Цэны ўзнялі. Не мы іх узнялі. Зараз паглядзеў навіны ранішнія — уся Еўропа бурліць. Найбагацейшая Германія — усе на вуліцы, усе пратэстуюць. Але ж калісьці гэта пачуюць. Думаю, што пачуюць. Таму наш курс правільны, справа наша справядлівая. Пераможам. У нас выхаду іншага няма, — падкрэсліў ён. — Еўропа, калі яна адшумела (я пра тых за акіянам не кажу), няхай яны думаюць. Я ім ужо тры разы сказаў, што іх будучыня разам з намі. Разам з Расіяй, дзе ёсць усё, што ім трэба. А ў іх ёсць тое, што мы можам у іх купіць. Што ім яшчэ трэба? Проста трэба прымаць адказныя рашэнні. Не хочуць — не трэба», — працягнуў Аляксандр Лукашэнка.

«З павагай (павінны. — Заўв.) да нас ставіцца», — заўважыў Уладзімір Пуцін.

«Мы, славяне, з імі размаўляць не будзем без гэтага. Прыніжэння ніхто трываць не будзе. Не кажучы пра Беларусь. Расія — гіганцкая краіна, якія могуць быць прыніжэнні? Мы ж памятаем, як там, у Амерыцы, пачынаючы з папярэдняга прэзідэнта: «Мы — выключэнне». Карону на галаву надзеў — «мы светам будзем кіраваць». Гэта працягваецца і цяпер. Нельга так ставіцца да людзей», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, Беларусь, як і Расія, адкрытая для ўсіх, хто хоча жыць у міры. Ён звярнуў увагу, што расійскі бок пастаянна пра гэта гаворыць. І Беларусь гатовая да гэтага. Але знявагі ніхто не пацерпіць. «У рускіх людзей ніколі гэтага не было. І ніхто не дазволіць, ні адзін рускі чалавек, ніводнаму прэзідэнту, у тым ліку і Прэзідэнту Пуціну, не прытрымлівацца гэтай лініі. Вось уся эканоміка і палітыка. Мы неаднойчы ўжо пра гэта гаварылі і будзем працягваць гаварыць, настойліва прасоўваць гэту палітыку», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт мабілізацыі ў Расіі: «У нас мабілізацыяй палохаюць, тут нехта пабег за мяжу. Слухайце, у Расіі 25 мільёнаў мабілізацыйны рэсурс. Добра, няхай збеглі 30 тысяч, ну, 50 тысяч. А калі б яны тут засталіся, яны што, нашымі людзьмі б былі? Няхай бягуць. Я не ведаю, як вы да гэтага ставіцеся, а я асабліва не перажываў, калі ў 2020 годзе некалькі тысяч выехалі».

Цяпер, паводле слоў Прэзідэнта, большасць беларусаў, якія з'ехалі, просіцца назад. «І гэтыя прыедуць. Толькі трэба прыняць рашэнне, што з імі рабіць: ці няхай едуць сюды, ці няхай кормяцца там на вольных хлябах. Так рабіць нельга. Можна, урэшце, дамовіцца тут і не бегаць па Еўропах і па Амерыцы, як гэта было ў бальшавіцкую рэвалюцыю і пасля яе. Сітуацыя ж не тая», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле прэс-службы Прэзідэнта

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Стрэс, канкурэнцыя, жаданне камандаваць... 5 рэчаў, якія забіваюць жаноцкасць і абаянне

Стрэс, канкурэнцыя, жаданне камандаваць... 5 рэчаў, якія забіваюць жаноцкасць і абаянне

Вонкавая прыгажосць — гэта, у першую чаргу, адлюстраванне ўнутранай.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Чакаюцца дзелавыя поспехі, калі вы, вядома ж, гатовыя да працоўных подзвігаў.