Вы тут

Беларускія велагоншчыкі выйгралі два медалі на міжнародным турніры ў Адыгеі


У расійскім Майкопе завяршыліся міжнародныя спаборніцтвы па веласпорце на шашы «Нарт Адыгеі» з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе БелТА.


У заключны дзень спаборніцтваў спартсмены выяўлялі лепшых у групавой гонцы на 170 км. Першым фінішную рысу перасек прадстаўнік Расіі Пётр Рыкуноў, срэбра і бронзу адпаведна заваявалі Яўген Собаль і Сяргей Шаўчэнка з веласіпеднага клуба «Мінск».

Раней пераможцам турніру ў індывідуальнай гонцы сярод моладзі (U23) стаў беларус Марк Грынкевіч, таксама золата юніёрскай змяшанай эстафеты (U19) у складзе аб’яднанай беларуска-расійскай каманды выйгралі беларусы Кірыл Гуцко, Вячаслаў Шпакоўскі і Аляксандр Асталоўскі.

Турнір у Майкопе праходзіў у тэрміны чэмпіянату свету і па яго праграме ў трох узроставых катэгорыях. Акрамя беларускіх і расійскіх веласіпедыстаў удзел у «Нарце Адыгеі» прынялі спартсмены з Сербіі, Узбекістана, Казахстана, Туркменістана, Егіпта і Манголіі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.