Вы тут

Натарыусы Беларусі 30 верасня бясплатна пракансультуюць пажылых грамадзян і інвалідаў


Натарыусы Беларусі 30 верасня бясплатна пракансультуюць пажылых грамадзян і інвалідаў. Удзел у рэспубліканскай акцыі «Павага. Клопат. Адказнасць», прымеркаванай да Дня пажылога чалавека, прымуць усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро краіны, паведаміў прэс-сакратар Беларускай натарыяльнай палаты Юрый Лукашэвіч.


Усе грамадзяне, якія звярнуцца ў ходзе акцыі, атрымаюць адказы на пытанні, якія цікавяць іх і ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса. Адкажуць у тым ліку на пытанні, якія тычацца афармлення спадчынных праў, складання завяшчання, адчужэння нерухомасці.

У БНП падкрэслілі, што правядзенне падобных акцый, прымеркаваных да дзяржаўных свят і іншых дат, для натарыяльнай супольнасці Беларусі стала традыцыйным. Такія мерапрыемствы накіраваны на прававую асвету насельніцтва і забеспячэнне абароны праў і законных інтарэсаў грамадзян.

Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама час іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by, у раздзеле «знайсці натарыуса».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?