Вы тут

Юныя барцы Мінскай вобласці сталі другімі паўфіналістамі «Лігі адважных»


Юныя барцы Мінскай вобласці сталі другімі ўдзельнікамі паўфінальнай стадыі першага каманднага турніру «Ліга адважных». Яго арганізатарамі з’яўляюцца Прэзідэнцкі спартыўны клуб і Беларуская федэрацыя барацьбы, паведамляе БелТА.


У чвэрцьфінальнай сустрэчы прадстаўнікі сталічнай вобласці ў зацятым процістаянні перамаглі каманду Гомельскага рэгіёну і ў барацьбе за выхад у фінал будуць супернічаць са зборнай Магілёўскай вобласці. Магілёўцы ў першым чвэрцьфінале апынуліся мацней прадстаўнікоў Брэсцкай вобласці. Удзельнікі другога паўфіналу вызначацца пасля матчу барцоў Віцебскай вобласці і гасцей з Масквы (8 кастрычніка) і сустрэчы паміж зборнай Мінска і камандай Гродзенскай вобласці (22 кастрычніка). Паўфінальныя баталіі намечаны на 5 і 19 лістапада, матч за трэцяе месца паміж няўдачнікамі паўфіналаў пройдзе 3 снежня, а пераможцы паўфінальных сустрэч 17 снежня паспрачаюцца за першае месца.

Спаборніцтвы, у якіх аб’яднаныя тры віды барацьбы — вольная, грэка-рымская і жаночая, — праходзяць у Беларусі ўпершыню. У складзе кожнай каманды па дзесяць спартсменаў (па адным у кожнай вагавой катэгорыі ў трох відах). У залік вынікаў уключаюцца паядынкі ў трох відах барацьбы па выніках 30 сутычак. Турнір праводзіцца па сістэме з прамым выбываннем. Каманды складзеныя з юнакоў і дзяўчат 2007-2008 гадоў нараджэння, якія на пастаяннай аснове займаюцца спартыўнай барацьбой.

«Ліга адважных» праводзіцца для папулярызацыі спартыўнай барацьбы, пашырэння спартыўных і сяброўскіх сувязяў трох відаў барацьбы, фарміравання спартыўнага рэзерву.

Фота: Беларуская федэрацыя барацьбы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».