Вы тут

Надвор'е: У пятніцу і суботу чакаецца больш за 20 цяпла


Трэція выхадныя верасня ў нашай краіне аказаліся халаднаватымі. Сярэдняя тэмпература паветра была на 1—4 градусы ніжэйшая за кліматычную норму. А на гэтым тыдні намячаецца тэндэнцыя да пацяплення, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Чакаецца, што ў пачатку тыдня з паўднёвымі патокамі ў Беларусь будуць паступаць даволі цёплыя паветраныя масы, так што дзённая тэмпература паветра павысіцца да 11—17 градусаў. Паводле слоў сіноптыкаў, у другой палове тыдня пераважна ў паўднёвых і паўднёва-ўсходніх раёнах Беларусі паветра ў сярэдзіне дня будзе прагравацца да 18—21 градуса. Толькі ў асобныя дні пры больш шчыльнай воблачнасці і дажджах месцамі па краіне максімумы не перавысяць плюс 9—10 градусаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах будзе згушчацца туман.

У аўторак пераважна па паўднёва-ўсходняй частцы краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Максімальная тэмпература паветра днём складзе 11—17 градусаў цяпла. У сераду будзе дажджліва і холадна. У гэты дзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 4—11 градусаў, а ўдзень — плюс 9—16 градусаў.

Пачынаючы з чацвярга чакаем «рэпетыцыю» бабінага лета. У гэтыя суткі на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы слабы туман. Ноччу тэмпература паветра панізіцца да плюс 4—10 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 11—16 градусаў, а па поўдні — да 18 градусаў.

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі Беларусі зноў прагназуюцца дажджы. Гэтым разам яны будуць выключна грыбныя, паколькі начная тэмпература паветра месцамі будзе больш за 10 градусаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад плюс 5 градусаў да 12 цяпла. Максімальная тэмпература днём складзе плюс 12—18 градусаў. Па поўдні краіны паветра прагрэецца да 20 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у першы дзень кастрычніка ў многіх раёнах краіны пройдуць дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы туман. Ноччу тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 5 градусаў па поўначы да 14 градусаў па поўдні краіны. Удзень чакаецца ад плюс 11 градусаў у паўночных раёнах краіны да 21 цяпла ў паўднёва-ўсходніх рэгіёнах.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.