Вы тут

​Выдавецкі дом «Звязда» 29 верасня прэзентуе ўнікальнае выданне «Табой я жыў, табой жыву...» пра жонку Коласа


У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа 29 верасня адбудзецца прэзентацыя ўнікальнага выдання «“Табой я жыў, табой жыву...” Пра жонку Якуба Коласа», выдадзенага Выдавецкім домам «Звязда», паведамілі ў музеі.


Творчая спадчына і жыццё Якуба Коласа стварае бязмежную прастору для вывучэння. Пра народнага паэта напісаны сотні кніг, навуковых прац і даследаванняў, і вельмі каштоўным з’яўляецца выяўленне і публікацыя новых невядомых да сённяшняга дня фактаў.

Важнейшую ролю у коласазнаўстве адыгрываюць навуковыя працы родных Якуба Коласа. Як адзначае літаратуразнаўца Мікола Трус, «сямейны агмень, які годна падтрымліваюць Марыя, Вера і Васіліна Міцкевіч, — нязменны арыенцір для чулых душ, прывабленых энергетыкай Коласава слова».

Выданне прысвечана Марыі Дзмітрыеўне Каменскай — спадарожніцы жыцця беларускага Песняра — і змяшчае ўспаміны блізкіх, сваякоў, фрагменты ліставання, дакументы і прысвячэнні, а таксама ўнікальныя фотаматэрыялы.

Якуб Колас вельмі любіў сваю жонку, яна была яго лепшым сябрам, першым крытыкам і дарадцай. Калі яе не стала, а памерла яна ў 1945 годзе ў хуткім часе пасля перамогі, Якуб Колас вельмі перажываў, ён пісаў: «Адчуваю сябе так, як бы мне адсеклі правую руку і адабралі палавіну душы».

Укладальніцы кнігі — унучка Якуба Коласа, даследчыца творчасці Песняра Вера Даніілаўна Міцкевіч і галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа праўнучка класіка Васіліна Валер’еўна Міцкевіч — прапанавалі свае подступы да асэнвасавння ролі ў жыцці і творчасці Якуба Коласа яго нязменнай спадарожніцы Марыі Дзмітрыеўны.

У выданні арганічна спалучаюцца дакументальныя сведчанні і арыгінальныя творы, што забяспечвае і пэўную аб’ектывізацыю і прадстаўленні часу і чалавечых адносін, і жывое ўспрыманне даўніх эмоцый, турбот, асобасных повязей.

У прэзентацыі возьмуць удзел навукоўцы, творчая інтэлігенцыя, музейныя супрацоўнікі, прыхільнікі творчасці паэта, родныя і блізкія Песняра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».