Вы тут

Схованка з наркотыкамі ў вальеры з малпай: у жыхара Оршы канфіскавалі амаль 250 грамаў марыхуаны


54-гадовы жыхар Оршы патрапіў у поле зроку аператыўнікаў наркакантролю. Раней судзімы мужчына падазраваўся ў незаконным абароце забароненых рэчываў. Іх міліцыянеры знайшлі і канфіскавалі ў прыватным доме падазронага.


Як паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама, месцам захоўвання наркотыкаў стала вальера ў прыватным доме. У ім жыла малпа, якая належала аршанцу. Міліцыянеры знайшлі скрутак з высушанай марыхуанай. Эксперты ўстанавілі, што вага канфіскаванай партыі складае амаль 250 грамаў.

Як мяркуюць аператыўнікі, небяспечнае наркатычнае рэчыва ў далейшым падазраваны збіраўся рэалізаваць. Мужчына затрыманы, у дачыненні да яго заведзена крымінальная справа. Праводзяцца далейшыя аператыўна-следчыя дзеянні.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».