Вы тут

Ліцэнзіраванне ўводзіцца для ўсіх адукацыйных паслуг


Дэпутаты на чарговым пасяджэнні дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні законапраект «Аб ліцэнзаванні». Цяпер яму будзе падлягаць 37 відаў дзейнасці, у тым ліку ўсе адукацыйныя паслугі — ад дашкольнай да вышэйшай адукацыі.


— Па гэтым законапраекце праведзена вельмі вялікая і няпростая работа. Паступіла вялікая колькасць заўваг. Важна, што камісія пастаралася іх улічыць, дзесьці па розных пытаннях знойдзены кансэнсус. І ў цэлым, лічу, падрыхтаваны якасны і запатрабаваны законапраект, дзе вытрыманы баланс інтарэсаў і дзяржавы, і бізнесу, — адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.

Законапраект дакладна вызначае ліцэнзаваныя віды дзейнасці, органы ліцэнзавання, паўнамоцтвы гэтых органаў, парадак атрымання ліцэнзій, іх прыпынення і спынення, што павышае гарантыі забеспячэння і абароны правоў суб'ектаў ліцэнзавання, а таксама прынцыпы ліцэнзавання.

— Відаў дзейнасці, якія падлягаюць ліцэнзаванню, усяго 37. Яны ўяўляюць павышаную небяспеку для жыцця і здароўя нашых грамадзян, небяспеку для навакольнага асяроддзя і звязаных з высокай рызыкай парушэнняў грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў, правоў і законных інтарэсаў нашых грамадзян, — адзначыў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Гранкоўскі. — Законапраектам дакладна вызначаны органы ліцэнзавання з іх паўнамоцтвамі, даліцэнзійныя патрабаванні да саіскальнікаў, ліцэнзійныя патрабаванні ліцэнзіятаў, дакладна вызначаны пералік атрымання ліцэнзіі, прыпынення і яе спыненне, пералік грубых парушэнняў у галіне заканадаўства.

Ліцэнзаванне будзе датычыцца і адукацыйных відаў дзейнасці. Цяпер яму будуць падлягаць дашкольная, пачатковая, базавая і сярэдняя адукацыя. Такім чынам, ліцэнзаванне ахопіць фактычна ўсе паслугі адукацыі.

Таксама дэпутаты прынялі законапраект «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб прымяненні ў Еўразійскім эканамічным саюзе навігацыйных пломбаў для адсочвання перавозак».

— Навігацыйныя пломбы будуць выкарыстоўвацца пры перавозках грузаў не толькі чыгуначным, але і аўтамабільным транспартам ва ўсіх пяці краінах саюза, — расказаў член Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Палаты прадстаўнікоў Ігар Хлабукін. — Можна будзе адсочваць не толькі перамяшчэнне тавару з дапамогай навігацыі, але і ў гэтую электронную пломбу змяшчаць у электронным выглядзе таварна-транспартныя накладныя і іншую суправаджальную дакументацыю. Гэта дазволіць пры перасячэнні межаў паміж краінамі ЕАЭС паскараць працэсы. Пломба, якую навешваюць у Беларусі, будзе рухацца па ўсіх пяці краінах без дадатковага кантролю да межаў ЕАЭС.

Таксама дэпутаты прынялі законапраекты «Аб ратыфікацыі папраўкі да Манрэальскага пратакола па рэчывах, якія разбураюць азонавы пласт» і «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змянення ў Пратакол аб умовах і пераходных палажэннях па прымяненні Кыргызскай Рэспублікай Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года, асобных міжнародных дагавораў, якія ўваходзяць у права Еўразійскага эканамічнага саюза, і актаў органаў Еўразійскага эканамічнага саюза Кыргызскай Рэспублікі да Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года, падпісанага 8 мая 2015 г.»

Алена КРАВЕЦ

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.