Вы тут

У Барысаўскім раёне затрыманы злодзей-рэцыдывіст


За здзяйсненне дачных крадзяжоў у Барысаўскім раёне затрыманы неаднаразова судзімы злодзей-рэцыдывіст.


У аператыўна-дзяжурную службу Барысаўскага РУУС сталі паступаць паведамленні аб крадзяжах з дачных дамоў: за некалькі дзён невядомыя абакралі шэсць дамоў у старой частцы горада і аграгарадку Стара-Барысаў, выбіраючы пераважна дачныя будынкі, паведамляе падрабязнасці група інфармацыі і грамадскіх сувязяў райаддзела міліцыі.

Міліцыянеры ўстанавілі, што ва ўсіх выпадках почырк злачынстваў падобны. Зламыснік шляхам разбіцця шыб пранікаў унутр дадому і здзяйсняў крадзяжы. У большасці выпадкаў аб’ектамі замаху станавіліся прадукты харчавання, алкагольныя напіткі і розная дробная тэхніка.

Падчас комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў сышчыкі ўстанавілі асобу падазраванага — гэта 45-гадовы ўраджэнец вёскі Бытча Барысаўскага раёна. Раней фігурант быў неаднаразова судзімы за маёмасныя злачынствы. Не так даўно мужчына вызваліўся з месцаў пазбаўлення свабоды і зноў узяўся за старое.

У ходзе разбору ўстаноўлена, што большую частку выкрадзенага ён выкарыстаў для асабістых патрэб.

Па даных фактах раённым аддзелам следчага камітэта заведзены крымінальныя справы па ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Крадзеж»), санкцыя часткі артыкула прадугледжвае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.