Вы тут

Глускі раён прэзентаваў свае гісторыка-культурныя адметнасці


Мерапрыемства прайшло ў рамках абласнога фестывалю народнай творчасці «Беларусь родная, музычная, народная». Майстры, прадстаўнікі мастацкай самадзейнасці, аматары народных традыцый дэманстравалі сваю непаўторную культурную спадчыну, якая засталася ім ад продкаў.


Фота: БелТА

— Глускі раён знакаміты сваімі дасягненнямі ў галіне бондарства, ткацтва, лозапляцення, адметнасцямі ў тэхніцы аплікацыі саломкай, — адзначыла вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Крысціна Башарымава. — На выставе можна было ўбачыць творы членаў Саюза майстроў народнай творчасці Соф’і (саломапляценне і аплікацыя саломкай)і Аляксея (лозапляценне) Мяснікаў, Наталлі Грашчанкі (ткацтва) і многіх іншых. Наогул творчасць глускіх майстроў вельмі шырокая і разнастайная. У тым ліку песенная і танцавальная. Канцэртная праграма дала магчымасць у поўнай меры ацаніць гэты патэнцыял, а таксама пабачыць прыгожыя народныя касцюмы.

Свята запоўніла сабой усю прастору метадычнага цэнтра і нават пляцоўку перад будынкам. Музычныя падарункі гледачам дарыў народны ансамбль народнай песні

«Вербічэнька» Клетненскага сельскага Дома культуры. У фае разгарнулася выстава глускіх майстроў. Лыжкі, бочкі, кадкі, маслабойкі, каромысла ад народнага майстра Уладзіміра Станкевіча ўжо самі па сабе творы мастацтва. Дрэва ў яго руках здольнае пераўтварацца ў што заўгодна. Нельга было не захапіцца талентам рукадзельніцы Таццяны Зінкевіч, якая аднавіла народныя касцюмы, і ў іх пэўны час выступаў фальклорны ансамбль «Спадчына». Раённы дом рамёстваў спецыяльна прывёз іх на прэзентацыю раёна. Глускі раённы гісторыка-краязнаўчы музей зрабіў акцэнт на ваеннай тэматыцы. Ён паказаў экспанаты з прыватнай калекцыі Рамана Тычыны, які доўгія гады збіраў прадметы, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной. У свяце прынялі ўдзел усе ўстановы культуры раёна, яны дэманстравалі тэматычную літаратуру, дасягненні ў галіне мастацтва, напрацоўкі ў выкананні баціка ў стылі «Кітай». Глускія гаспадыні прыхапілі нават закаткі, каб госці змаглі азнаёміцца з асаблівасцямі мясцовай кухні і ацаніць ва ўсёй паўнаце культурна-гістарычную спадчыну Глускага раёна.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.