Вы тут

Абнаўленне праграмы і фармату. Падыходы да правядзення Славянскага базару-2023 абмеркавалі на аргкамітэце


Вынікі правядзення XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» і падыходы да яго правядзення ў 2023 годзе абмеркаваны на пасяджэнні Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта пад кіраўніцтвам намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Ігара Петрышэнкі. Аб гэтым паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства культуры.


Міністр культуры Анатоль Маркевіч адзначыў паспяховую рэалізацыю праграмы мерапрыемстваў фестывалю, запатрабаванасць фестывальных праектаў у гледача.

Тым не менш ёсць куды развівацца далей. Пастаўлены задачы аб абнаўленні праграмы і фармату правядзення асноўных мерапрыемстваў фестывалю, насычэнні фестывальнай палітры новымі праектамі, у тым ліку для маладзёжнай аўдыторыі, з засваеннем новых пляцовак для іх правядзення.

Будзе наладжана больш цеснае супрацоўніцтва з расійскім бокам па рэалізацыі праектаў Саюзнай дзяржавы.

Прэв’ю БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.