Вы тут

Зборныя Беларусі па хакеі ў лістападзе выступяць на Усерасійскіх спаборніцтвах


Зборныя Беларусі па хакеі ў трох узроставых катэгорыях выступяць на Усерасійскіх спаборніцтвах «Першынство каманд федэральных акруг», паведамілі БелТА ў прэс-службе Федэрацыі хакея Беларусі.


Удзел у першынстве, дзе традыцыйна выступаюць мацнейшыя ігракі з вядучых хакейных школ Расіі, прымуць зборныя Беларусі ў катэгорыях U14, U15 і U16. Прысутнасць нашых каманд на Усерасійскіх спаборніцтвах стала магчыма дзякуючы падпісанаму раней мемарандуму аб супрацоўніцтве ў сферы дзіцяча-юнацкага хакея паміж нацыянальнымі федэрацыямі гэтага віду спорту абедзвюх краін.

Турніры возьмуць старт менш як праз два месяцы: з 20 лістапада па 1 снежня зборная Беларусі-U14 прыме каманды федэральных акруг Расіі ў Мінску, кіраваць нашай зборнай будзе Яўген Смірноў з СДЮШАР БФСТ «Дынама». З 13 па 25 лістапада каманда Беларусі-U15, галоўным трэнерам якой будзе Уладзімір Ласіцкі, адправіцца на спаборніцтвы ў Сочы. З 24 лістапада па 5 снежня зборная Беларусі-U16 сустрэнецца з расійскімі равеснікамі ў Альмецьеўску, нашу каманду ўзначаліць Аляксандр Цыплакоў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.