Вы тут

Бізнес Беларусі і Кубы мае намер развіваць супрацоўніцтва ў медыцыне, машынабудаванні і лагістыцы


Бізнес-супольнасць Беларусі і Кубы плануе развіваць супрацоўніцтва ў сферах медыцыны, машынабудавання і лагістыкі. Аб гэтым перад пачаткам Беларуска-кубінскага бізнес-форуму ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце расказаў журналістам намеснік старшыні БелГПП Дзяніс Мялешкін, перадае БелТА.


Гэта першая сустрэча прадстаўнікоў бізнесу дзвюх краін за доўгі час. «Для нас было сюрпрызам, з якім ажыятажам прыняў прапанову кубінскі бок. На форуме з беларускага боку прысутнічалі больш за 90 прадстаўнікоў з 65 прадпрыемстваў у сферах, цікавых Беларусі для пашырэння на кубінскі рынак — прамысловасць, асабліва сельскагаспадарчае машынабудаванне, банкаўская і лагістычная сферы, навука і медыцына. Таксама на мерапрыемстве прадстаўлены асаблівыя эканамічныя зоны — Кітайска-беларускі індустрыяльны парк „Вялікі камень“, СЭЗ», — расказаў Дзяніс Мялешкін.

Паводле слоў намесніка старшыні, для Беларусі Куба — партнёр па экспартна-імпартных аперацыях, самастойная і незалежная краіна. Разам з тым Куба разглядаецца як пляцоўка для выхаду на вялікі рынак Лацінскай Амерыкі — Венесуэлы, Балівіі і іншых буйных краін гэтага рэгіёна. «Мы заўсёды пазіцыянуем і Беларусь як платформу для выхаду на вялікі рынак Еўразійскага эканамічнага саюза, у тым ліку дзякуючы міжнародным праектам, якія рэалізуюцца на тэрыторыі нашай краіны. Напрыклад, у „Вялікім камені“ або свабодных эканамічных зонах ёсць магчымасць размяшчэння сумесных вытворчасцей, інавацыйных праектаў, якія прадставіў сёння кубінскі бок. ЕАЭС можна разглядаць як рынак патэнцыяльных пакупнікоў вырабленай прадукцыі», — дадаў прадстаўнік БелГПП.

Тавараабарот Беларусі і Кубы ў 2021 годзе склаў $22,9 млн, больш за $20 млн з якіх прыпадае на долю беларускага экспарту. «Патэнцыял нашых краін яшчэ не вычарпаны. Устанаўленне бізнес-кантактаў паміж прадстаўнікамі бізнес-супольнасці Беларусі і Кубы падштурхне да далейшага развіцця гандлёва-эканамічных адносін паміж дзвюма краінамі», — упэўнены Дзяніс Мялешкін.

Падчас форуму бакі разгледзелі перспектыўныя напрамкі беларуска-кубінскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і актуальныя пытанні вядзення бізнесу. Прадстаўнікі дзелавых колаў Беларусі і Кубы правялі перагаворы аб развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных праектаў. Арганізатары мерапрыемства — Беларуская гандлёва-прамысловая палата сумесна з Гандлёва-прамысловай палатай Кубы і пасольствам Кубы ў Беларусі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.