Вы тут

БУТБ: біржавыя продажы цэменту на ўнутраным рынку выраслі ўдвая


Біржавыя продажы цэменту на ўнутраным рынку выраслі ў два разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года, паведамілі БелТА ў прэс-службе Беларускай універсальнай таварнай біржы.


З пачатку года айчынныя прадпрыемствы і арганізацыі будаўнічай галіны набылі на таргах БУТБ больш за 314 тыс. т цэменту, што ў два разы больш, чым за аналагічны перыяд 2021 года. Аднак, паколькі будаўнічы сезон яшчэ прадаўжаецца, па выніках года тэмпы росту біржавых продажаў будуць яшчэ вышэй.

Паводле інфармацыі прэс-службы БУТБ, рост аб’ёмаў рэалізацыі цэменту на ўнутраным рынку звязаны не толькі з запатрабаванасцю гэтай прадукцыі ў беларускіх пакупнікоў, але і з пашырэннем практыкі выкарыстання біржавых таргоў буйнейшым у краіне вытворцам будматэрыялаў.

«Магчымасць купіць цэмент на біржавых таргах з’явілася некалькі гадоў таму, аднак толькі ў бягучым годзе гэты напрамак атрымаў магутны імпульс да развіцця. Безумоўна, вырашальную ролю адыграла падтрымка біржавога механізма з боку Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, а таксама цеснае ўзаемадзеянне біржы з Беларускай цэментнай кампаніяй. Усё гэта дазволіла перавесці таргі цэментам на рэгулярную аснову і сфарміраваць пул пастаянных пакупнікоў. Разам з тым патэнцыял біржавых таргоў па-ранейшаму выкарыстоўваецца не ў поўнай меры, паколькі цяпер усе здзелкі заключаюцца па перадаплаце, што з’яўляецца стрымальным фактарам для большасці пакупнікоў, якія хацелі б забіраць тавар з адтэрміноўкай плацяжу. У выніку праз біржу прадаецца толькі каля 10-15 працэнтаў ад магчымага аб’ёму, што можна лічыць нядрэнным стартам, але наперадзе яшчэ вельмі шмат работы. Тым не менш відавочна, што біржавы рынак цэменту паступова „сталее“. Аб гэтым сведчаць і вынікі таргоў. Напрыклад, на мінулым тыдні дзякуючы гібкай цэнавай палітыцы БЦК за адну гандлёвую сесію было рэалізавана 10 тыс. т портландцэменту і 10 тыс. куб.м блокаў з ячэістага бетону», — паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

Таргі цэментам на ўнутраным рынку праводзяцца на БУТБ са жніўня 2020 года. Галоўнай мэтай гэтага праекта, які рэалізуецца пры садзейнічанні Мінбудархітэктуры, з’яўляецца забеспячэнне аб’ектыўнага рыначнага фарміравання цэн на цэмент з улікам інтарэсаў вытворцаў і спажыўцоў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.