Вы тут

Адвакаты 30 верасня правядуць бясплатныя кансультацыі для малазабяспечаных грамадзян


Бясплатны прыём для малазабяспечаных грамадзян з нагоды Дня пажылых людзей правядуць 30 верасня адвакаты Беларусі, паведаміла БелТА прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэўт.


Малазабяспечаныя грамадзяне змогуць атрымаць юрыдычную кансультацыю ў галіне працоўнага, грамадзянскага, сямейнага, жыллёвага і іншага права.

Як адзначыла Ірына Рэўт, практыка адвакатаў паказвае, што часцей за ўсё ў час такіх акцый людзей цікавяць пытанні, звязаныя з сямейнымі адносінамі, сацыяльнай падтрымкай, працаўладкаваннем і вылічэннем працоўнага стажу.

Акцыя праводзіцца ў форме вусных кансультацый па пытаннях, якія не звязаны з прадпрымальніцкай дзейнасцю і не патрабуюць азнаямлення з дакументамі.

У БРКА растлумачылі: малазабяспечаныя — гэта грамадзяне (сем’і), якія маюць па аб’ектыўных прычынах сярэднедушавы даход ніжэйшы за бюджэт пражытачнага мінімуму. Пацвердзіць даход можна даведкай аб складзе сям’і і памерах даходаў яе членаў.

Падрабязней з інфармацыяй аб правядзенні акцыі ў кожным рэгіёне можна будзе азнаёміцца на сайтах тэрытарыяльных калегій адвакатаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.