Вы тут

Саўмін прыняў новыя правілы племянной справы ў жывёлагадоўлі


Саўмін прыняў новыя правілы племянной справы ў жывёлагадоўлі. Гэта рэгламентавана пастановай Савета Міністраў нумар 633 аб рэалізацыі закона ад 18 красавіка 2022 года нумар 162-3 «Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь «Аб племянной справе ў жывёлагадоўлі», паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Прававым актам у новай рэдакцыі выкладаюцца палажэнні аб дзяржаўнай племянной службе, аб парадку стварэння і выкарыстання дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы ў галіне племянной справы і ўзаемадзеяння з іншымі інфармацыйнымі сістэмамі, фарміравання і вядзення банкаў даных, вядзення дзяржаўнага рэестра племянных жывёл, племянных статкаў, а таксама аб парадку выдачы племяннога пасведчання.

Палажэннем аб службе рэгламентаваны пытанні дзейнасці дзяржаўнай племянной службы, парадак назначэння на пасаду і вызвалення ад пасады дзяржаўных інспектараў па племянной справе. Функцыі па ўзаемадзеянні і каардынацыі дзейнасці ў рамках гэтай службы ўскладзены на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Мэта дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы (ДІС) — дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне ў галіне племянной справы, атрыманне дакладнай інфармацыі (звестак) аб племянных жывёлах, племянных статках, суб’ектах племянной жывёлагадоўлі.

У ДІС уваходзяць рэестр суб’ектаў племянной жывёлагадоўлі, банк даных генетычных даследаванняў племянных жывёл, дзяржаўныя інфармацыйныя сістэмы па відах жывёл, банкі даных жывёл юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць гадоўлю і развядзенне жывёл у мэтах атрымання (вытворчасці) прадуктаў жывёльнага паходжання, дзяржаўны рэестр, іншыя дзяржаўныя інфармацыйныя рэсурсы, неабходныя для вядзення племянной справы ў жывёлагадоўлі.

Згодна з палажэннем аб выдачы племяннога пасведчання, працэс ажыццяўляецца на аснове даных ДІС на племянных жывёл, племянныя статкі пры іх рэалізацыі, а таксама племянных вытворцаў, якія выкарыстоўваюцца для ўзнаўлення карыстальніцкіх (таварных) статкаў, што належаць юрыдычным асобам, якія ажыццяўляюць вырошчванне і развядзенне жывёл у мэтах атрымання (вытворчасці) прадуктаў жывёльнага паходжання.

Племянныя пасведчанні фарміруюцца на аснове даных, змешчаных у ДІС, з пазначэннем племянной (генетычнай) каштоўнасці, пацвярджэння паходжання і іншых звестак адносна племянной жывёлы, племяннога статка.

Пастанова ўступае ў сілу з 27 кастрычніка 2022 года.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.