Вы тут

Мюзікл-біяграфію «Гур’янаў» прадставяць у Маладзёжным тэатры эстрады 28 верасня


Паказ нашумелага мюзікла-біяграфіі «Гур’янаў» адбудзецца 28 верасня ў Маладзёжным тэатры эстрады, паведамілі БелТА ў канцэртным аддзеле тэатра.


Фота Маладзёжнага тэатра эстрады

Прэм’ера мюзікла прайшла 16 чэрвеня. «Вялікая колькасць станоўчых водгукаў і непадробленых эмоцый гледачоў пацвердзілі, што дабрыня, шчырасць, вера і любоў — тое самае, што мае водгук у сэрцы ў кожнага. Гэта тое самае, да чаго нам трэба імкнуцца», — адзначыла мастацкі кіраўнік тэатра Уладзіслава Арцюкоўская.

Дзеянне мюзікла разгортваецца на востраве, дзе служыў адзін з самых шануемых старцаў праваслаўнай царквы — айцец Мікалай Гур’янаў. Для многіх ён стаў тым чалавекам, з якога пачынаецца шлях да Бога. Пастаноўка адкрые гледачам глыбокія тэмы для разважання.

Музычнае суправаджэнне — у стылі поп-рок. Справа ў тым, што ў рэальным жыцці вядомыя рок-музыканты прыязджалі да айца Мікалая. «Гэты дакументальны факт і стаў падставай напісаць музычныя творы ў стылі сімфа-рок», — падкрэсліў кампазітар тэатра Аляксандр Сухараў.

Як дадалі ў тэатры, у пачатку верасня адбылася паломніцкая паездка творчага калектыву на востраў Талабск у Пскоўскай вобласці, дзе знаходзіцца магіла протаіерэя Мікалая Гур’янава, пра жыццё якога і расказвае мюзікл-біяграфія.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.