Вы тут

Ролю і значэнне творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа абмяркуюць у БДУ


Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мова-Літаратура-Культура» пройдзе з 29 па 30 верасня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Форум адбудзецца ў вочна-дыстанцыйным фармаце. Мерапрыемства прысвечана 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.


Удзельнікамі форуму стануць каля 60 студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і выкладчыкаў з Беларусі, Расіі і Кітая: прадстаўнікі БДУ, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і інш.

Канферэнцыя пройдзе ў пяці секцыях. Іх удзельнікі абмяркуюць значэнне творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа ў гісторыка-культурным, філасофска-эстэтычным і фальклорным дыскурсах, стылістычна-выяўленчыя аспекты твораў народных пісьменнікаў, а таксама творчыя сувязі і кантакты паміж імі. Унучка Якуба Коласа Вера Міцкевіч выступіць з дакладам «Скульптурны вобраз Песняра ў калекцыі выяўленчага мастацтва фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа», а праўнучка Васіліна Міцкевіч раскажа пра яго інскрыпты, адрасаваныя беларускім вучоным.

Па выніках канферэнцыі выдадуць зборнік навуковых дакладаў удзельнікаў, які размесцяць у Электроннай бібліятэцы БДУ.

Арганізатарам канферэнцыі выступае філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».