Вы тут

Моладзь, ліцэнзаванне, донары, абарона персанальных даных і атамная энергія


На дзясятай сесіі Савета Рэспублікі, пасяджэнне якой адбылося 26 верасня, сенатары ўхвалілі шэраг паправак у законапраекты. Гаворка ішла аб новых напрамках маладзёжнай палітыкі, захаванні нацыянальных інтарэсаў краіны, барацьбе са змяненнем клімату. Разгледзім больш падрабязна некаторыя моманты прынятых сенатарамі змяненняў.


Абарона персанальных дадзеных

— Уносяцца змяненні ў чатыры законы Рэспублікі Беларусь. Гэта абумоўлена неабходнасцю прывядзення іх у адпаведнасць са змяненнямі Канстытуцыі, Законам «Аб абароне персанальных даных», Указам Прэзідэнта «Аб біяметрычных дакументах», а таксама для ўдасканалення апрацоўкі персанальных даных пры дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю, вядзення рэгістра насельніцтва і гарантавання пагранічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, — адзначыў на пасяджэнні сесіі старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў.

Дзяржаўная маладзёжная палітыка

Праект адпаведнага закона прадугледжвае падтрымку маладзёжных ініцыятыў, запланавана і бюджэтнае фінансаванне, якое будзе выдзяляцца на конкурснай аснове. Каардынатарам рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў вызначаны БРСМ.

У праект закона таксама ўключана норма аб стварэнні ваенна-патрыятычных клубаў. Праектам закона ўдакладняюцца мэты дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, пашыраюцца паўнамоцтвы Міністэрства адукацыі ў дадзенай сферы ў частцы рэалізацыі асобных напрамкаў. Канкрэтызуюцца меры па садзейнічанні фарміраванню здаровага спосабу жыцця моладзі, пашыраюцца падыходы да аказання падтрымкі маладзёжных грамадскіх арганізацый, абнаўляецца паняційны апарат закона.

Ліцэнзаванне

Законапраект накіраваны на ўдасканаленне прынцыпаў прававога рэгулявання ў галіне ліцэнзавання, развіццё прававых і арганізацыйных асноў вядзення ліцэнзійнай дзейнасці, а таксама на павышэнне эфектыўнасці дзяржаўнага кантролю ў эканоміцы і сацыяльнай сферы.

У ліку новаўвядзенняў — пераход да рэестравага прынцыпу пацвярджэння правоў (праз электронны запыт у Адзіны рэестр ліцэнзій або візуальнае азнаямленне з адпаведнай экраннай формай), які поўнасцю выключае неабходнасць атрымання ліцэнзіі як дакумента (папяровага або электроннага), а таксама выключае звязаныя з гэтым затраты.

Донарства крыві і яе кампанентаў

Прадугледжана замацаванне права донара на кампенсацыю, а таксама адмову ад кампенсацыі расходаў, звязаных з выкананнем ім донарскай функцыі, устанаўленне адзіных гарантый і кампенсацый, якія даюцца донару незалежна ад выкарыстання ім права на кампенсацыю затрат, звязаных з донарскай функцыяй. Вызначаны сучасныя рэсурсаёмістыя тэхналогіі павышэння бяспечнасці крыві, яе кампанентаў для жыцця і здароўя пацыентаў, а таксама сістэмы кантролю якасці крыві, яе кампанентаў і сістэмы гемабяспекі. Павялічваецца ўзрост донараў з 60 да 65 гадоў. Захоўваецца выключнае права дзяржавы на нарыхтоўку і (або) рэалізацыю крыві, яе кампанентаў, дэталізуецца пералік мерапрыемстваў па прапагандзе і развіцці донарства, рэгламентуюцца пытанні прыцягнення валанцёраў для арганізацыі мерапрыемстваў па садзейнічанні донарству.

Бяспека пры выкарыстанні атамнай энергіі

Законапраект накіраваны на ўмацаванне і падтрыманне належнага ўзроўню ядзернай і радыяцыйнай бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі. Для такой мэты, у прыватнасці, прадугледжана: комплекснае рэгуляванне грамадскіх адносін у галіне забеспячэння бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі на ўсіх этапах жыццёвага цыкла аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі, размеркаванне і ўзмацненне адказнасці ўпаўнаважаных рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, уцягнутых у працэс прыняцця рашэнняў па кіраванні і рэгуляванні бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі, фарміраванне Дзяржатамнаглядам сістэмы навукова-тэхнічнай падтрымкі рэгулюючай дзейнасці ў галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.

Таксама сенатары ратыфікавалі пагадненне ЕАЭС аб навігацыйных пломбах для адсочвання перавозак і папраўкі да Манрэальскага пратакола па рэчывах, якія разбураюць азонавы слой

Вызначаны выпадкі і парадак прымянення навігацыйных пломбаў, аб'екты адсочвання, віды транспарту, з выкарыстаннем якіх ажыццяўляецца перамяшчэнне тавараў, удзельнікі адсочвання перавозкі тавараў, асновы інфармацыйнага ўзаемадзеяння нацыянальных аператараў і кантралюючых органаў.

Папраўка да Манрэальскага пратакола дапаўняе яго новым спісам рэгуляваных рэчываў і палажэннямі аб неабходнасці паэтапнага скарачэння вытворчасці і спажывання гідрафторвугляродаў.

— Ратыфікацыя папраўкі будзе садзейнічаць асваенню выпуску прыродных холадагентаў у нашай краіне, прымяненню новых тэхналогій вытворчасці халадзільнага і кліматычнага абсталявання на альтэрнатыўных холадагентах, росту эфектыўнасці вытворчасці і імпартазамяшчэння, зніжэнню валютных затрат, — адзначыў Сяргей Рачкоў.

Арына КАРПОВІЧ

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.