Вы тут

Больш за 20 распрацовак прадставіць БДУ на Усерасійскім форуме «InnoMed-2022»


У экспазіцыю ўніверсітэта ўвойдуць фармацэўтычныя прэпараты, харчовыя дабаўкі і медыцынскае абсталяванне. Гэта супрацьпухлінныя лекі «Цысплацэл», «Праспідэлонг» і «Тэмадэкс». Першы прэпарат у прадстаўленай лінейцы прымяняецца для выдалення пухлін у вобласці галавы і шыі. «Праспідэлонг» і «Тэмадэкс» маюць гідрагелевую субстанцыю і выкарыстоўваюцца пры лакальнай хіміятэрапіі раку страўніка і галаўнога мозгу адпаведна. Устаноўка агульнай гіпертэрміі «Пціч-М» прымяняецца пры комплекснай барацьбе з анкалагічнымі захворваннямі.


Раздзел харчовай прамысловасці будзе прадстаўлены сумесямі «Поры года», «Сузор’е» і фітасолямі з паніжаным утрыманнем хлорыстага натрыю. У прыватнасці, апошнія прызначаны для замены паваранай солі, прафілактыцы і зніжэння рызыкі развіцця артэрыяльнай гіпертаніі і іншых сардэчна-сасудзістых захворванняў.

Таксама ў ліку выставачных экспанатаў матэматычныя мадэлі для хірургічнай практыкі, неспецыфічныя лячэбна-прафілактычныя біяпрэпараты для барацьбы з інфекцыйнымі захворваннямі, тэхналогія вытворчасці цвёрдых лекавых форм, якія хутка распадаюцца і інш.

Падрабязная інфармацыя аб распрацоўках у галіне аховы здароўя, іх канкурэнтных перавагах, тэхнічных характарыстыках будзе прадстаўлена на тэматычных плакатах і ў мультымедыйных прэзентацыях.

Форум «InnoMed» з’яўляецца адным з ключавых мерапрыемстваў у сферы медыцынскай прамысловасці ў Расіі. Праводзіцца з мэтай абмеркавання актуальных пытанняў у галіне аховы здароўя і дэманстрацыі навуковых і вытворчых дасягненняў вытворцаў высокатэхналагічных медыцынскіх вырабаў. Традыцыйна ў мерапрыемстве бяруць удзел вучоныя, медыцынскія работнікі, распрацоўшчыкі, прадстаўнікі вядучых прамысловых прадпрыемстваў з Расіі, краін блізкага і далёкага замежжа.

Арганізатарамі форуму выступаюць міністэрствы аховы здароўя, эканамічнага развіцця, прамысловасці і гандлю Расіі, Урад Пензенскай вобласці і інш.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.