Вы тут

Валанцёры ад БРСМ дапамогуць пажылым і адзінокім


Напярэдадні Дня пажылых людзей у Магілёўскім гаркаме БРСМ запрацавала гарачая тэлефонная лінія.


— У рамках Рэспубліканскай акцыі «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям» нашы валанцёрскія атрады акажуць дапамогу адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам пажылога ўзросту, ветэранам вайны і працы, асобам, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, — паведамілі ў гаркаме БРСМ. — Гэта яшчэ адна нагода сказаць прадстаўнікам старэйшага пакалення словы падзякі за шматгадоваю добрасумленную працу, багаты жыццёвы досвед, дабрыню і мудрасць.

Маладзёжныя гарачыя лініі працуюць у Магілёве штодня з панядзелка па пятніцу з 8.30 да 17.30. Звязацца з валанцёрамі можна па тэлефонах 8 (222) 62-86-41 (Ленінскі райкам) і 8 (222) 62-78-44 (Кастрычніцкі райкам).

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.