Вы тут

Пасля інфаркту за руль — не раней чым праз паўгода


Анкалагічныя захворванні, цукровы дыябет выключаны з пераліку супрацьпаказанняў для кіравання матацыкламі, мапедамі, аўтамабілямі катэгорыі «В», у тым ліку з прычэпам, паведамляе прэс-служба ведамства.


Пашыраны ўмовы допуску да кіравання пры наяўнасці пэўных захворванняў, скарочаны медыцынскія паказанні для змяншэння тэрмінаў правядзення абавязковага медыцынскага агляду кіроўцаў.

Захаваны патрабаванні да зроку, слыху, работы вестыбулярнага апарату, захворванняў апорна-рухальнага апарату, унутраных органаў, ампутацыі, псіхічных расстройстваў.

У большасці выпадкаў кіраванне транспартным сродкам пры наяўнасці названых захворванняў магчымае, калі выкананы пэўныя ўмовы: напрыклад, праводзіцца тэрапія або пасля перанесенага захворвання прайшоў неабходны час.

Напрыклад, кіроўцы са зніжанай вастрынёй зроку дапускаюцца да кіравання легкавым аўто з карэкцыяй пры блізарукасці і дальназоркасці да 9 дыяптрый і пры астыгматызме да 3 дыяптрый. Розніца ў сіле лінзаў для двух вачэй не павінна перавышаць 3 дыяптрыі. Кіроўцы, якія маюць парушэнне колераадчування, могуць сесці за руль пры правільным адрозніванні колераў святлафора.

Кіроўцы з адна- і двухбаковым зніжэннем слыху ці двухбаковай глухатой дапускаюцца да кіравання пры ўспрыманні гаворкі гутарковай гучнасці на адно вуха на адлегласці тры метры і больш.

Людзям, якія перанеслі інфаркт міякарда, кіраванне дазваляецца не раней чым праз 6 месяцаў пасля захворвання на падставе заключэння ўрача-кардыёлага.

Пацыенты з аартальнымі анеўрызмамі, анеўрызмамі сасудаў галаўнога мозга дапускаюцца да кіравання пры адсутнасці паказанняў да аператыўнага лячэння або не раней чым праз 6 месяцаў пасля аперацыі, у абодвух выпадках — на падставе заключэння ўрача-спецыяліста.

Факт наяўнасці захворвання, у тым ліку не ўключанага ў пералік, ці траўмы без устойлівага парушэння функцый арганізма можа разглядацца як хваравіты стан і вызначаецца кіроўцам самастойна, зыходзячы са свайго самаадчування ў пэўны момант часу.

Варта адзначыць, што падпунктам 10.2 пункта 10 Правілаў дарожнага руху для кіроўцаў устаноўлена забарона на кіраванне транспартным сродкам у хворым або стомленым стане, які ставіць пад пагрозу бяспеку дарожнага руху, пад уздзеяннем лекавых сродкаў, якія зніжаюць увагу і скорасць рэакцыі.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.