Вы тут

Мінэканомікі: у 2023 годзе плануецца рост даходаў насельніцтва на 4 працэнты


У 2023 годзе плануецца рост даходаў насельніцтва на 4 працэнты. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў перад пасяджэннем Прэзідыума Савета Міністраў, перадае БелТА.


Сёння на разгляд Прэзідыума Саўміна вынесены праекты прагнозных дакументаў на 2023 год — аб важнейшых параметрах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі, аб рэспубліканскім бюджэце і змяненнях у Падатковы кодэкс.

«Калі гаварыць пра бягучы год, мы цяпер знаходзімся ў аднаўленчай дынаміцы, эканоміка з кожным месяцам набірае тэмпы. Інакш кажучы, мы пачынаем прырастаць месяц да месяца. Не толькі сельская гаспадарка, але і прамысловасць цяпер будуць уносіць станоўчы ўклад у дынаміку», — сказаў Аляксандр Чарвякоў.

Параметры на наступны год будуць адпавядаць праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку. У прыватнасці, тэмп росту ВУП запланаваны ў памеры 103,8 працэнта. «Гэта забяспечыць прырост даходаў насельніцтва больш як на 4 працэнты. Плануем таксама пабудаваць больш за 4,3 млн кв.м жылля, прычым 1,2 млн кв.м — з дзяржаўнай падтрымкай», — адзначыў міністр.

«У прагнозе даволі шырока асветлены інвестыцыйныя праекты. Мы асаблівую ўвагу ўдзяляем даручэнню кіраўніка дзяржавы па рэалізацыі ў кожным раёне інвестпраектаў. Такім чынам, прагноз даволі насычаны», — дадаў Аляксандр Чарвякоў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.