Вы тут

Камунальнікі і медыкі сталі самымі актыўнымі дружыннікамі акцыі «Цвярозы двор» у Гомелі


У абласным цэнтры больш за 200 добраахвотных памагатых далучыліся да праваахоўчай акцыі «Цвярозы двор». Штабы дружыннікаў аказалі дапамогу супрацоўнікам раённых аддзелаў унутраных спраў, байцам АМАП УУС, вайскоўцам вайсковай часці 5525 унутраных войскаў падчас патрулявання дваровых тэрыторыі і тэрыторыі паблізу аб’ектаў гандлю, якія рэалізуюць алкаголь. На паведамленні аб правапарушэннях падчас маніторынгу аператыўна рэагавалі сфарміраваныя мабільныя групы.


Так, падчас акцыі праваахоўнікамі было ўстаноўлена 6 грамадзян, якія знаходзіліся ў вышуку, спынены 81 факт парушэння антыалкагольнага заканадаўства, у спецыялізаваны ізалятар змешчаны 21 правапарушальнік. Праведзеныя мерапрыемствы таксама дазволілі супрацоўнікам АМАП УУС затрымаць 33-гадовага гамяльчаніна са скруткам марыхуаны агульнай вагой больш за 3 грамы, у дачыненні да якога ўзбуджана крымінальная справа па факце незаконнага абароту наркатычных сродкаў.

Пасля заканчэння акцыі «Цвярозы двор» праваахоўнікі падвялі вынікі нясення дзяжурства дружыннікамі. Самымі актыўнымі добраахвотнымі памагатымі былі прызнаны дружыны КВУП «Гомельводаканал», КЖРЭУП «Цэнтральная» і «Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека».

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота УУС Гомельскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».