Вы тут

БРСМ Віцебскай вобласці правядзе шэраг мерапрыемстваў да Дня пажылых людзей


Напярэдадні Міжнароднага дня пажылых людзей, які адзначаецца 1 кастрычніка, моладзь Віцебшчыны, валанцёры руху БРСМ «Добрае Сэрца» прымуць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных гэтаму Дню, а таксама ў рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям». Добраахвотнікі наведаюць адзінокіх людзей, дапамогуць ім у хатніх справах, даставяць сельскагаспадарчую прадукцыю дадому, арганізуюць для іх «гарачыя лініі», а таксама падораць святочны настрой у выглядзе канцэртных праграм, фотавыставаў і шчырых гутарак.


26 верасня моладзь Кастрычніцкага раёна Віцебска арганізавала анлайн-фотавыставу «З сямейнага архіва» ў сваіх сацыяльных сетках. 27 верасня ў крэатыўнай прасторы ДУ «Талачынскі ТЦСАН» адбыўся Адкрыты дыялог «З моладдзю на роўных», фотасесія «З моладдзю на роўных» у рамках рэалізацыі раённага праекта «ПрыгожаС(т)ыльна», а таксама музыкаліці-шоу «Бумеры і Зумеры». 28 верасня моладзь Оршы прыме ўдзел у святочным мерапрыемстве «А ў сэрцы маладосць спявае!», якое адбудзецца ў вялікай зале ўпраўлення па адукацыі.

29 верасня моладзь Шумілінскага раёна ладзіць святочную канцэртную праграму ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання грамадзян састарэлага ўзросту і інвалідаў у аграгарадку Мішневічы, а ў Расонскім раённым Доме культуры адбудзецца канцэртная праграма і музычная гульня «Батл пакаленняў».

30 верасня ў Бешанковіцкім раёне валанцёры наведаюць аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, у Верхнядзвінску (у Асвейскай сярэдняй школе) адбудзецца Адкрыты дыялог «Сувязь пакаленняў», валанцёры Чашніцкага раёна арганізуюць фотавыставу «Сагрэем далоні. Разгладзім маршчыны» ў гарадскім Доме культуры. Фотавыстава «Як нам дарагая ваша сівізна» будзе арганізавана ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. Леніна валанцёрамі Чыгуначнага раёна Віцебска. У Першамайскім раёне пройдзе дабрачынная акцыя «Цяпло душы». 

1 кастрычніка валанцёрскія атрады Полаччыны арганізуюць дабрачынную акцыю «Расфарбуй свет у яркія колеры», у рамках якой валанцёры падораць пажылым людзям салодкія сувеніры з пажаданнямі.

«Валанцёрскі рух БРСМ «Добрае Сэрца» — адзін з вядучых напрамкаў дзейнасці Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. У рэгіёнах краіны пад эгідай добраахвотніцкага руху БРСМ створана больш за тысячу валанцёрскіх атрадаў, якія аб’ядноўваюць каля трыццаці чатырох тысяч юнакоў і дзяўчат. Толькі ў Віцебскай вобласці дзейнічаюць больш за 300 атрадаў «Добрае Сэрца».

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.