Вы тут

Беларусь і Расія абмеркавалі праект праграмы супрацоўніцтва ў галіне рыбнай гаспадаркі на 2023 год


Беларусь і Расія абмеркавалі праект праграмы супрацоўніцтва ў галіне рыбнай гаспадаркі на 2023 год.


Напярэдадні на пляцоўцы V Міжнароднага рыбапрамысловага форуму і выставы рыбнай індустрыі, морапрадуктаў і тэхналогій у Санкт-Пецярбург адбылася расійска-беларуская рабочая сустрэча па пытаннях вывучэння, аховы і рацыянальнага выкарыстання водных біялагічных рэсурсаў на трансгранічных водных аб’ектах рыбагаспадарчага значэння і іншых пытаннях рыбнай гаспадаркі. 

Перамовы арганізаваны ў рамках выканання рашэнняў 19-й сесіі расійска-беларускай змяшанай камісіі ў галіне рыбнай гаспадаркі.

У склад расійскай і беларускай дэлегацый увайшлі прадстаўнікі Маскоўска-Окскага і Паўночна-Заходняга тэрытарыяльных упраўленняў Расрыбалоўства, галоўнага ўпраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі, галіновых навуковых і адукацыйных устаноў.

Як паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі, бакі абмеркавалі пытанні, якія тычацца змяненняў у нарматыўных прававых актах прыродаахоўнага заканадаўства абедзвюх дзяржаў, у тым ліку ў галіне рыбалоўства і захавання водных біярэсурсаў, правядзення сумесных мерапрыемстваў на трансгранічных аб’ектах, абмяняліся інфармацыяй аб выніках правядзення выпускаў малявак рыб у трансгранічныя водныя аб’екты.

Акрамя таго, краіны надаюць асаблівую ўвагу папаўненню запасаў, ахове навакольнага асяроддзя, а таксама кантрольна-наглядным мерапрыемствам. Напрыклад, 17 чэрвеня на тэрыторыі Смаленскай вобласці ў рамках расійска-беларускага супрацоўніцтва адбыўся выпуск амаль 1500 асобнікаў малявак сцерлядзі ў трансгранічны водны аб’ект — Днепр.

Бакі таксама абмеркавалі праект праграмы расійска-беларускага супрацоўніцтва ў галіне рыбнай гаспадаркі на 2023 год па пытаннях абмену матэрыялам карповых рыб для захавання генетычнай разнастайнасці аб’ектаў аквакультуры, інфармацыяй, вопытам па вядзенні селекцыйна-племянной справы ў Расіі і Беларусі, а таксама правядзення маніторынгу трансгранічнага воднага аб’екта рыбагаспадарчага значэння.

Прадстаўнікі Дзмітраўскага рыбагаспадарчага тэхналагічнага інстытута адзначылі, што ў мінулым годзе паспяхова завяршылі навучанне і атрымалі дыпломы бакалаўраў трое выпускнікоў з Беларусі. У сваю чаргу, у Інстытуце рыбнай гаспадаркі Беларусі у цяперашні навучаюцца двое расійскіх студэнтаў з Цюмені па спецыяльнасці «Прамысловае рыбалоўства». Удзельнікі сустрэчы адобрылі прапрацоўку праекта адпаведнага двухбаковага пагаднення.

Фота – Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.