Вы тут

У Брэсце запусцілі ўнікальную сонечную электрастанцыю: для чаго яна і як выглядае


У Брэсце на даху складскога комплексу запусцілі сонечную электрастанцыю: унікальны праект на сваёй вытворчай пляцоўцы рэалізавала кампанія BREMOR. Місія — знізіць спажыванне энергіі з аднаўляльных крыніц і скараціць вугляродны след.


Як паведамілі ў кампаніі, фотаэлектрычная станцыя створана на даху складскога корпуса «Бярэсце». Яна ўключае ў сябе 380 сонечных панэляў, якія сабраны ў ланцужкі і выбудаваныя ў 15-16 шэрагаў. Плошча кожнага модуля — 2,58 кв.м, тады як усёй электрастанцыі — пад 1000 квадратаў.

Магутнасць сонечнай станцыі складае 209 кВт. У пагодлівы дзень гэтай энергіі хопіць для працы склада, адміністрацыйнага корпуса, ачышчальных збудаванняў, гаспадарчага двора і ўчастка сартавання смецця. Ноччу і ў змярканне задзейнічаюць звычайную электрасетку. У хмарныя дні абедзве крыніцы энергіі будуць спалучаць: нешта дадуць сонечныя панэлі, астатняе пакрые цэнтральнае электразабеспячэнне.

«Ідэя будаваць сонечныя электрастанцыі на дахах не новая. Так паступаюць, каб ашчадна выкарыстоўваць прыродныя рэсурсы. Плоскі дах складскога корпуса падыйшоў лепш за ўсё: на ім мінімум вентшахт, паветраводаў і трубаправодаў, а яшчэ няма канструкцый, якія кідалі б цень на сонечныя панэлі», — тлумачаць ў кампаніі BREMOR.

Сонечная электрастанцыя, як чакаецца, будзе штогод выпрацоўваць парадку 210 тыс.кВт/г электраэнергіі. Праект акупіцца хутка — усяго за 3 гады. Вытворца скароціць выдаткі на электраэнергію і атрымае льготы па экалагічным падатку.

Але што асабліва важна, сонечная электрастанцыя дапаможа навакольнаму асяроддзю. З яе выкарыстаннем BREMOR знізіць вугляродны след: скароціць выкарыстанне энергіі, пры вытворчасці якой у атмасферу паступаюць парніковыя газы.

«У апошнія гады ўсё, што мы будуем, стараемся рабіць з клопатам аб экалогіі. Так, больш за год таму мы адкрылі ў Брэсце буйны лагістычны комплекс на прыродных холадагентах, а не так даўно запусцілі велізарны халадзільны экакомплекс, праца якога таксама не разбурае азонавы пласт зямлі. Запуск сонечнай электрастанцыі таксама ўнясе ўклад у захаванне навакольнага асяроддзя, — адзначыў дырэктар кампаніі BREMOR Сяргей Нядбайлаў. — Зніжэнне ўплыву на навакольнае асяроддзе — сусветны трэнд. Сваім прыкладам мы даказваем, што такія праекты не толькі важныя для прыроды, але і дазваляюць павысіць эфектыўнасць бізнесу, вывесці яго на новы ўзровень».

У кампаніі плануюць і далей пераходзіць на зялёную энергію. На поўдні Беларусі адносна сонечна, што робіць гэты кірунак перспектыўным.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».