Вы тут

Барэль: Здарэнні на «Паўночным патоку» — следства наўмысных дзеянняў


Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазеп Барэль выказаў меркаванне, што здарэнні на газаправодах «Паўночны паток» і «Паўночны паток — 2» — вынік наўмысных дзеянняў. Аб гэтым паведамляе ТАСС.


Заява кіраўніка дыпламатыі Еўрасаюза апублікавана на сайце Савета ЕС.

Барэль адзначыў, што ўсё паказвае менавіта на тое, што надзвычайнае здарэнне былі арганізаваны наўмысна. Ён таксама звярнуў увагу, што неабходна правесці расследаванне гэтых інцыдэнтаў. ЕС таксама распачне неабходныя дзеянні для ўмацавання энергабяспекі.

У пачатку тыдня былі зафіксаваныя ўцечкі на газаправодах «Паўночны паток» і «Паўночны паток — 2». Прычыны здарэння пакуль не ясныя, праз уцечкі адбылося зніжэнне ціску ў газаправодах.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?