Вы тут

Беларусы Ягор Шаранговіч і Уладзіслаў Калячонак вызначыліся галамі ў перадсезонных матчах НХЛ


У Нацыянальнай хакейнай лізе прадаўжаюцца кантрольныя матчы перад стартам новага сезона, паведамляе БелТА.


Беларускі нападаючы «Нью-Джэрсі» Ягор Шаранговіч праводзіў у перадсезонцы дэбютны матч і адразу ж вызначыўся закінутай шайбай. На 16-й мінуце паядынку з «Айлендэрс» беларус зрабіў лік роўным. Сустрэча ў выніку скончылася перамогай каманды Шаранговіча — 4:1. Усяго Ягор правёў на лёдзе 14 мінут, нанёс чатыры кідкі і заблакіраваў адзін. Наступны матч «Нью-Джэрсі» правядзе ў пятніцу ў гасцях у «Рэйнджэрс».

Таксама мінулай ноччу ўдзел у гульні супраць «Даласа» прыняў беларускі абаронца «Арызоны» Уладзіслаў Калячонак. На 52-й мінуце сустрэчы беларус закінуў у меншасці, тым самым зраўнаваў лічбы на табло і перавёў гульню ў авертайм. Там аднак удача была не на баку «Арызоны» — паражэнне 3:4. Галявы кідок Калячонка стаў для яго адзіным у матчы, які хакеіст завяршыў з паказчыкам карыснасці 0. Заўтра «каётаў» чакае спарынг супраць «Анахайма».

Новы сезон Нацыянальнай хакейнай лігі стартуе 7 кастрычніка.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Стрэс, канкурэнцыя, жаданне камандаваць... 5 рэчаў, якія забіваюць жаноцкасць і абаянне

Стрэс, канкурэнцыя, жаданне камандаваць... 5 рэчаў, якія забіваюць жаноцкасць і абаянне

Вонкавая прыгажосць — гэта, у першую чаргу, адлюстраванне ўнутранай.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Чакаюцца дзелавыя поспехі, калі вы, вядома ж, гатовыя да працоўных подзвігаў.