Вы тут

Sex-балясы. Ляльку не чапай!


«Да чаго дайшоў прагрэс!» — падпявалі мы некалі галоўнаму герою савецкай кінастужкі «Прыгоды Электроніка» і свята (ці наіўна?) верылі ў тое, што «забытыя клопаты, спынены бег, уколваюць робаты, а не чалавек». Прайшло не так ужо і шмат гадоў, як высветлілася, што ў гэтага медаля ёсць свой адваротны бок, пра які мы раней і падумаць не маглі. Напрыклад, Gооglе звольніла інжынера-распрацоўшчыка Блэйка Леймана, які знайшоў свядомасць у... штучнага інтэлекту. («Як тата сказаў, так па-мамінаму і будзе».) Мужчына сцвярджаў, што падчас размоў з дыялогавай ІІ-сістэмай LаMDА паверыў, што гэта не проста праграма, а што яна думае і адчувае, а не проста генерыруе рэалістычныя рэплікі — для чаго ўласна і стваралася. («Мілы, ты шчаслівы са мной?» — «А куды падзецца?») Інжынер палічыў, што распрацоўшчыкі павінны атрымаць дазвол LаMDА, каб тэсціраваць яе. («Кожны мужчына рана ці позна павінен ажаніцца. У рэшце рэшт, шчасце — не галоўнае ў жыцці».)


А як вам такое? Эфектная бландзінка робат-андроід Дуняша заняла пятае месца ў рэйтынгу самых папулярных у сродках масавай інфармацыі персон у рамках Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму. Пра чалавекападобнага робата пісалі больш, чым пра Філіпа Кіркорава. Ну вылітая лялька! («Жанчына створаная для таго, каб мужык не памёр ад шчасця».) Пермскі бізнесмен Рашыд Габдулін заявіў, што карыстальнікі сацсетак у цэлым добра паставіліся да з'яўлення Дуняшы. Вядома, што прататыпам андроіда стала Місіс Перм—2014 Дыяна Габдуліна. Робат-дзяўчына, якая была апранута ў ружовую сукенку і прадавала марожанае, выклікала на форуме такі ажыятаж, што стваральнікі ўжо задумаліся над удасканаленнем мадэлі. («Тата, а было такое, што ты закахаўся ў настаўніцу ў школе?» — «Канешне, сынок! Ты якраз зараз мне пра гэта нагадаў...» — «І што з гэтага атрымалася?» — «Ды нічога... Пра гэта даведалася твая маці і перавяла цябе ў іншую школу».) А далей самае цікавае. Пасля апублікаванага відэа, на якім журналістка «Фантанкі» дакранаецца да вялікіх грудзей Дуняшы, распрацоўшчыкі плануюць дадаць механізм абароны ад... харасменту. («А дэпіляцыя з воскам — гэта балюча?» — «Гледзячы ў якой вобласці». — «Я з Цюменскай».) «Мы падумаем над рэакцыяй на дакрананні. Калі будзе вострая неабходнасць, такую опцыю рэалізуем».

Далей будуць гісторыі не пра робатаў, але зноў жа пра лялек і «запчасткі» да іх, якія таксама «ўколваюць» на чалавека. Гіперрэалістычная сіліконавая секс-лялька, якую выкінула на пляж у Тайландзе, выклікала ўсеагульную паніку сярод адпачывальнікаў — турысты заўважылі кінутую ніцма на пяску аголеную маладую «дзяўчыну», якая, па іх меркаванні, знаходзілася без прытомнасці. («Колькі гадоў вы мне дасцё?» — «Па колеры вуснаў — 17. Па выгібе броваў — 16. Па колеры твару — 20. У суме — 53».) Паліцэйскія ачапілі пляж, а парамедыкі кінуліся аказваць дапамогу дзяўчыне. Тым не менш яны адразу зразумелі, што перад імі не чалавек, а японская секс-лялька АV іdоl, якая адрозніваецца асаблівым падабенствам да жывога чалавека. Тайская паліцыя паведаміла, што ўладальнік сіліконавай жанчыны можа забраць яе назад са станцыі ратавальнікаў на пляжы. («Як шкада, што мы не можам быць разам!» — «Чаму не можам?» — «Таму што я не хачу!»)

А бодзібілдар з Казахстана... закахаўся ў секс-ляльку і сабраўся з ёй ажаніцца. Юрый Талочка «пазнаёміўся» са сваёй каханай у бары. («Выпіваць трэба з бабамі, каб потым да іх не ехаць».) Паводле яго слоў, ён выратаваў яе ад маладога чалавека, які абыходзіўся з ёй неналежным чынам. Мужчына даў ляльцы імя Марго. Ён ставіцца да яе як да сапраўднай жанчыны і ходзіць з ёй на спатканні. («Гэта жанчыны думаюць, што ўсе мужчыны аднолькавыя, а мужчыны думаюць, што ўсе жанчыны розныя».) Ён вядзе за яе Іnstаgrаm-акаўнт, у якім ад яе асобы скардзіцца на комплексы. Бодзібілдар адзначыў, што падарыў каханай «пластычную аперацыю», каб яна не перажывала. («Часам дзяўчаты ротам робяць тое, што падабаецца ўсім мужчынам. Яны маўчаць».) Мужчына сцвярджае, што лялька хоча працаваць афіцыянткай. Ён панаракаў, што Марго не ўмее гаварыць і гатаваць. Нягледзячы на ўсе недахопы лялькі, пасля васьмі месяцаў сумеснага «жыцця» мужчына вырашыў ажаніцца з ёю. («Я з ёй спаў». — «Ды годзе табе?! І як яна?» — «Выдатна спіць, малайчынка!»)

Ну і напрыканцы. У аэрапорце Неапаля ў Італіі з'явіўся аўтамат па продажы вібратараў, лубрыкантаў і прэзерватываў. («Лягчэй знайсці іголку ў стозе сена, чым мабільнік у дамскай сумачцы».) Меркаванні адпачывальнікаў наконт вендынгавага аўтамата падзяліліся: адны адзначылі, што гэта выдатная ідэя, бо не давядзецца даставаць свае секс-цацкі для праходжання агляду ў авіяцыйнай гавані, іншыя ж палічылі гэта недарэчным. («Паехаў вясковец у горад і нейкім чынам трапіў у секс-шоп. Вярнуўшыся, вядома, падзяліўся ўбачаным. «У той краме столькі гумавых жанчын!» Нехта з'едліва пытаецца: «А мужыкоў не было?» — Вясковец: «Вось чаго не бачыў, таго не бачыў. Але запчастак да іх там — процьма».)

Скончыць хацелася б тым, з чаго і пачаў. Толькі са знакам пытання. Як там спяваў далей Электронік: «Забытыя клопаты, спынены бег, уколваюць робаты, шчаслівы чалавек»? Такія вось гульні ў «лялькі»...

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.