Вы тут

Электронная ці друкаваная?


За акном — стагоддзе тэхналогій і папулярнасці электроннай кнігі. Аднак сярод нас усё ж ёсць тыя, хто выбірае звыклыя — папяровыя. Аўтар высвятляла, чаму адны аддаюць перавагу інавацыям, а іншыя за традыцыйны варыянт.

У электронных кніг шмат вартасцяў. Маладым людзям, у якіх дзень распісаны пахвілінна, не трэба марнаваць час на тое, каб з'ездзіць у кнігарню ці ў бібліятэку. Калі возьмеш кнігу ў апошняй, яшчэ трэба сачыць за тым, каб не скончыўся тэрмін здачы абранага, а гэта ўжо напружвае.


— У адным гаджэце ў наяўнасці могуць быць адначасова ўсе кнігі, што вельмі зручна, — мяркуе студэнт факультэта англійскай мовы МДЛУ Дзмітрый Камароўскі. — Да таго ж яе можна браць з сабой паўсюль, бо памер і вага абсалютна не абцяжарваюць.

Ксенія Мацюшка, якая вучыцца на журфаку БДУ, акцэнтуе ўвагу на тым, што электронная кніга — гэта яшчэ і выгадна: яны або бясплатныя, або набываюцца за мінімальныя грошы. Купляць звычайныя кнігі ў кнігарнях не кожнаму па кішэні.

Як лічыць студэнтка факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання БДУІР Ганна Цяханская, пазнакі ў гаджэце лепшыя ў плане сістэматызацыі: ёсць спіс, які адразу пераходзіць на тыя старонкі, дзе вылучана цытата. У папяровых кнігах бачная закладка, а што гэта за цытата, трэба пераглядаць.

Праўда, аматараў папяровых кніг у перавагах электронных не пераканаеш. Перанясёмся ў кнігарню, што на адным са сталічных праспектаў. Калі заходзіш у туды, адразу адчуваеш асаблівую атмасферу. Тут эстэтычна і вельмі прывабна. Столькі прыгожых твораў, якія, здаецца, крычаць: «Купі мяне!»

Наведвальніца крамы Кацярына Ніфантава кажа, што папяровую кнігу асабіста ёй больш прыемна трымаць у руках, ёсць магчымасць чуць, як перагортваюцца старонкі. А яшчэ інфармацыя лепш засвойваецца з ліста. З экрана да нас паступае толькі 70 працэнтаў яе.

Сапраўды, са звычайнай папяровай кнігай лягчэй расслабіцца і атрымаць задавальненне. Некаторыя нават у наш час сваю хатнюю міні-бібліятэку трымаюць, бо ім так утульней. Традыцыйную кнігу можна перадаць сваім родным, падарыць.

Адпраўляемся ў Цэнтральную кнігарню, і зноў ахопліваюць станоўчыя эмоцыі. Калі трапляеш сюды, некаторы час проста разглядаеш навакольную абстаноўку: дзясяткі розных стэлажоў з мноствам маленькіх і вялікіх твораў, дзясяткі паліц з мастацкай, навуковай, даведачнай, вучэбнай літаратурай...

— Па ўздзеянні на вочы электронныя кнігі аналагічныя традыцыйным папяровым, — удакладняе загадчыца крамы Інга Бекіш. — Але ў многіх сем'ях чытанне звычайнай кнігі — традыцыя, так заведзена. Людзі і зараз выбіраюць гэты варыянт, бо ў ім больш цеплыні і душэўнасці. Гэтая ўтульная атмасфера, калі ты заварваеш кубачак гарбаты, захутваешся восеньскім вечарам у плед, садзішся ў крэсла і чытаеш... Такая рэлаксацыя! Правесці вось такім чынам вечар куды лепш, чым з тэлефонам у руках. Так, не буду адмаўляць, што чытаць нешта ў электронным выглядзе — гэта неабходнасць, але адчуванні не тыя.

Кніга — цудоўны падарунак. Цяпер многія выдавецтвы пераходзяць на стварэнне бюджэтнага варыянту твораў. Сёння можна купіць выданне ўсяго за шэсць-сем рублёў. І яны не менш цікавыя і прыгожыя.

Вікторыя КАПІТАН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».