Вы тут

Хулігана ў Горках знайшлі па следзе ад яго кедаў


Да праваахоўнікаў звярнуўся студэнт, які паскардзіўся, што на даху яго аўто, якое ён на ноч пакінуў каля інтэрната, з’явіліся ўвагнутасці і сляды ад абутку. Пад падазрэнне трапіў 16-гадовы мясцовы жыхар, які, як устанавіла следства, спажываў у тую ноч спіртное і, калі праходзіў каля інтэрната, пашкодзіў аўтамабіль. Залез на яго, патанцаваў, саскочыў і пайшоў далей. Доказам гэтага сталі кеды, якія канфіскавалі ў хлопца і перадалі на судовую трасалагічную экспертызу.


— Па выніках даследаванняў судовы эксперт Горацкага міжраённага аддзела Дзяржкамітэта судовых экспертыз прыйшоў да высновы, што сляды абутку на даху аўтамабіля і малюнак хадавой паверхні кед супадаюць, — паведаміла галоўны спецыяліст па рабоце са СМІ Ірына Рачкоўская. — У дачыненні да маладога чалавека распачата крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства». Ступень віны маладога чалавека ўстановіць суд Горацкага раёна.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?