Вы тут

За верасень-пачатак кастрычніка ў Беларусі пройдуць аздараўленне 1 050 дзяцей з Данбаса


У рамках Саюзнай дзяржавы прынята рашэнне аб запуску пастаяннага праекта дапамогі дзецям Данбаса і іх падтрымкі Беларуссю і Расіяй. Аб гэтым заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны»​.
 


Гэтае рашэнне ўзгоднена і падтрымана прэзідэнтамі дзвюх краін, адзначыў Д.мезенцаў.

— Ужо 350 дзяцей прайшлі аздараўленне ў Мінскай вобласці, яшчэ 350 дзяцей прыбылі ў Мінскую вобласць у мінулы панядзелак, — распавёў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы. — Мы чакаем яшчэ групу ў 350 дзяцей. За верасень-пачатак кастрычніка аздараўленне пройдуць 1 050 дзетак. Гэта і дзеці, якія не маюць бацькоў, і дзеці з тых сем’яў, каму патрэбна сур’ёзная, у тым ліку і матэрыяльная, дапамога. Па-асабліваму хачу адзначыць ролю Аляксея Талая. Мы працуем ва ўзаемадзеянні з яго дабрачынным фондам. Чалавек унікальны, гераічны. Трэба разумець, што чалавек перамяшчаецца на інваліднай калясцы, але пры гэтым ён для многіх з нас прыклад сілы духу, энтузіязму і аптымізму.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Стрэс, канкурэнцыя, жаданне камандаваць... 5 рэчаў, якія забіваюць жаноцкасць і абаянне

Стрэс, канкурэнцыя, жаданне камандаваць... 5 рэчаў, якія забіваюць жаноцкасць і абаянне

Вонкавая прыгажосць — гэта, у першую чаргу, адлюстраванне ўнутранай.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Чакаюцца дзелавыя поспехі, калі вы, вядома ж, гатовыя да працоўных подзвігаў.