Вы тут

Ансамбль песні і танца Узброеных Сіл даў канцэрт да Дня настаўніка ў школе з парушэннямі слыху


У дзяржаўнай установе адукацыі «Спецыяльная агульнаадукацыйная школа № 14 для дзяцей з парушэннем слыху г. Мінска» адбыўся канцэрт, прысвечаны надыходзячаму Дню настаўніка, паведамляе тэлеграм-канал Мінабароны.



Перад вучнямі і педагогамі з яркай канцэртнай праграмай выступілі артысты Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, якія падарылі дзеткам і іх настаўнікам шмат прыгожых музычных нумароў і станоўчых эмоцый.

Пасля канцэрта дзеткам падарылі самавар, які ваенныя артысты атрымалі ў якасці прыза ў конкурсе «Армія культуры» Армейскіх міжнародных гульняў-2022!

Сёлета беларуская каманда прывезла бронзу самага творчага конкурсу Армі-2022.

Фота: Уладзімір Бліноў, «Ваяр»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.