Вы тут

Шанец Адстаяць Суверэнітэт


Гібелі папярэднічае гордасць, а падзенню — фанабэрыстасць, сцвярджае біблейская аксіёма. Нарэшцэ яна пачынае дзейнічаць і ў геапалітыцы. Для краін свету ЗША пачынаюць губляць свой шарм — цягнецца доўгі шлейф дрэнных спраў. Нарэшце сябе праяўляюць дзяржавы вялікіх памераў, з вялікай колькасцю насельніцтва, з багаццямі ў нетрах, а галоўнае — з багаццямі, якія нельга падлічыць на фондавых біржах ці вымераць у тонах або фунтах. Я аб культурным пласце, аб духоўна-мастацкай спадчыне, аб самабытным цывілізацыйным «бэкграўндзе». Нарэшце гэтыя дзяржавы пачынаюць, не саромеючыся, не азіраючыся на некага, гучна прапаноўваць свету сваю мадэль развіцця. Маю на ўвазе краіны Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.


Давайце зазірнем глыбей, чым звычайны пост у «Тэлеграме» альбо рэклама заморскага жыцця. Пасля шматлікіх тэхнічных вынаходніцтваў людзі вырашылі, што войны засталіся ў кніжках па гісторыі, і стварылі Лігу нацый. Нават яскравая ілюстрацыя таго часу была: анёл з дудкай сярод ваўкоў. Уміласцівіць драпежнікаў не атрымался. І нацыі, якія так натхнёна прапагандавалі «оды да радасці», з лёгкасцю пачалі знішчаць іншыя народы і дзяржавы.

Да прытомнасці аматараў «веймарскага класіцызму» прывялі тыя, хто і без знаёмства з Шылерам маглі «людзьмі звацца». У выніку нашай Перамогі з'явілася Арганізацыя Аб'яданных Нацый. Сярод заснавальнікаў і беларусы, якія страцілі кожнага трэцяга, і амерыканцы, што спачатку гандлявалі на два бакі, а пасля адкрылі другі фронт. Дарэчы, толькі пасля таго, як савецкія войскі вызвалілі палову Беларусі. ААН — рэферы сусветнага маштабу — прапісалі адразу ў некалькіх сталіцах свету. Але ж галоўную штаб-кватэру адкрылі ў ЗША. У краіне, створанай людзьмі, якія лепш за іншых валодалі «кольтам». Ад зачысткі сваіх тэрыторый ад індзейцаў яны паступова перайшлі да зачыстак міжнароднага маштабу. Рабства было адменена на плантацыях Штатаў, але філасофія ўладароў экстрапалявалася на ўсю планету. Не паспелі першыя цаглінкі Берлінскай сцяны разысціся на сувеніры, а з маўклівага дазволу Савета бяспекі ААН пад крыламі вашынгтонскіх ястрабаў аказаліся дзясяткі краін свету.

Уся геапалітыка пачала нагадваць «паняцці» вулічнай шпаны. Калі адзін задзіра трымае ў страху ўвесь двор. Некаторыя да яго далучаюцца, бо занадта падобныя на яго, а большасць — з-за боязі, каб не застацца сярод пакрыўджаных. Так і атрымалася пасля развалу Саюза. У «вогнішча» сусветнай «каляровай рэвалюцыі» траплялі незалежныя кіраўнікі багатых дзяржаў. У гэты няпросты час адсутнасці моцных цэнтраў сілы, атак заморскай дэмакратыі афіцыйны Мінск змог зберагчы сябе. Замест бамбёжак мастоў у Бялградзе, Беларусь прапаноўвала будаваць масты супрацоўніцтва ў Еўропе. Калі не ў ваенным, то хоць бы ў эканамічным плане. Але амерыканскаму гегемону замінала міралюбівая архітэктура еўрапейскай бяспекі. Намаганні ЕС нагадвалі звычайную дваровую карціну. Калі кампанія малых дзяцей будуе пясочныя гарадкі, а пасля прыходзіць падлетак-пераростак у бейсболцы з вядомым сцягам і ўсё знішчае. Пачынайце спачатку.

Нанава ўзводзіць будынак міжнародных адносін пачалі на ўсходняй глебе. Бліжэй да сонца — кажуць, так плады больш смачныя. Напэўна, ШАС павінна стаць прывабнай для многіх. Па-першае, гэта саюз адразу некалькіх цывілізацый. Глыбінных. Напрыклад, для Кітая Вялікая сцяна — усяго толькі архітэктурная славутасць. Архаіка. А для краін заходніх блокаў сцяна на граніцы па-ранейшаму інструмент палітычнага ўздзеяння. Навошта было разбураць Берлінскую сцяну, каб будаваць сцяну непаразумення на граніцы Польшчы і Беларусі? Правільна, каб англасаксы здолелі пашырыць тэрыторыю свайго панавання. Вядома, у планах, бадай, была пагранічная сцяна паміж Оршай і Смаленскам. Але ж памыліліся. Не ўлічылі адну важную акалічнасць. Палітычную харызму кіраўніка Беларусі. Ён праявіў сябе і на гістарычным саміце ў Самаркандзе.

У Бруселі не пачулі прапановы Мінска аб інтэграцыі інтэграцый ад Лісабона да Уладзівастока. Гэта ж уяўляеце, калі заходнія тэхналогіі аб'яднаць з сыравінай Усходу?! Еўразія — самы вялікі мацярык свету — стаў бы яшчэ і восьмым эканамічным цудам свету. Але ж нехта замінае. Я не думаю, што гэта робяць баўэры з Баварыі ці гандляры з-пад Варшавы.

Мабыць, хопіць азірацца на іншыя блокі і саюзы, давайце будаваць свой, самадастатковы. Далучацца і іншыя краіны. Такія вось парады даў беларускі Прэзідэнт. Спадабаліся і палітыкам, і журналістам. Заўважна было па рэакцыі ўдзельнікаў саміту ШАС, а таксама актыўнасці фатографаў і рэпарцёраў падчас выступлення Аляксандра Лукашэнкі. Журналісты «не прашчоўкалі» гістарычную заяву, галоўнае цяпер, каб і краіны-старажылы ШАС «не прашчоўкалі» зорны час гэтага інтэграцыйнага аб'яднання. Пад эмблемай ШАС — чвэрць сусветнай эканомікі, амаль палова насельніцтва Зямлі. Лічбы важныя, але ёсць і больш надзейныя апоры. Гэта ідэалогія самога працэсу аб'яднання. Калі калектыўны Захад прапаноўвае глабалізацыю або больш радыкальны амерыканскі варыянт — вестэрнізацыю, то зносіны ў «шанхайскім духу» — гэта інтэграцыя. Розніца не толькі ў тэрмінах. Галоўная ідэя глабалізацыі — знішчыць межы суверэннасці, адметнасці, эканамічнай самадастатковасці. Нават межы дазволенага ў культурным кодзе, межы так званай гендарнасці. Інтэграцыя — гэта калі агульны вынік даспадобы ўсім удзельнікам працэсу. ШАС — своеасаблівы геапалітычны ліфт, які любую краіну ўздымае на высокі паверх міжнароднай пляцоўкі. Нездарма ж абрэвіятуру ШАС альтэрнатыўна пераклалі як «шанц адстаяць суверэнітэт».

Беларусь узмацняе супрацоўніцтва. Мы пераходзім на найвышэйшы паверх ШАС — у статус паўнавартаснага ўдзельніка. Але ўвогуле не збіраемся сыходзіць і з трыбуны ААН. Мы сярод заснавальнікаў. Бо на якіх бы высокіх паверхах хмарачосаў ні засядалі амерыканскія палітыкі, наша сціплая вежа абарончага дойлідства нашмат старэйшая за гісторыю іх дзяржаўнасці.

Яўген ПУСТАВОЙ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.