Вы тут

У БДУ для студэнтаў-мытнікаў заснаваны нагрудны знак «Рупліваму»


Першымі яго ўладальнікамі сталі пяць найлепшых студэнтаў спецыяльнасці «мытная справа» факультэта міжнародных адносін (ФМА) БДУ. Сярод іх другакурснік Максім Аскерка, трэцякурснікі Кірыл Латан і Аляксей Бадуноў, чацвёртакурснікі Кірыл Даронін і Аляксандра Рудніцкая. Цырымонія ўзнагароджання адбылася сёння, 28 верасня, з удзелам намесніка дэкана ФМА Паўла Болтачкі, загадчыка кафедры мытнай справы Віктара Астрогі, начальніка аддзела ідэалагічнай работы Мінскай рэгіянальнай мытні Андрэя Дубінко і інш.


Нагрудны знак «Рупліваму» заснаваны з мэтай заахвочвання студэнтаў за дасягненні ў вучэбнай, навуковай і грамадскай дзейнасці. Выраб зроблены з металу ў форме круга ў залатым і сярэбраным колеры. На пярэднім баку адчаканена рэльефная выява супрацоўнікаў мытнай службы, эмблемы мытных органаў Беларусі і дзяржаўны сцяг.

Павел Болтачка паведаміў, што з 2000 года кафедрай мытнай справы БДУ падрыхтавана звыш за тысячу высокакваліфікаваных спецыялістаў, многія выпускнікі працуюць у мытных органах Беларусі.

Акрамя таго, у рамках цырымоніі за высокія паказчыкі ў вучэбнай дзейнасці і актыўнае ўзаемадзеянне з мытнымі органамі нагрудны знак «Мытная справа» Мінскай рэгіянальнай мытні ўручылі дзесяці студэнтам.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота прэс-службы БДУ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.