Вы тут

У Коласаўскім музеі адбудзецца прэзентацыя кніжнай навінкі


Да гэтага выдання — «Табой я жыў, табой жыву...» — спецыялісты-коласазнаўцы і кнігавыдаўцы падыходзілі даўно. І вось яна ўбачыла свет, набыла сваё жыццё — размова пра кнігу, прысвечаную жонцы народнага песняра Беларусі. 


Жыццёвы партрэт, вобраз Марыі Дзмітрыеўны Міцкевіч (Каменскай) упершыню стаў прадметам разгляду ў асобным кніжным выданні. І сёння, а 16-й гадзіне, у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыя гэтай кнігі — «Табой я жыў, табой жыву...» Неверагодна шмат дзеля таго, каб такая кніга выйшла з друку, зрабілі ўнучкі Коласа — Марыя Міхайлаўна Міцкевіч, Вера Данілаўна Міцкевіч, праўнучка паэта і яго жонкі, яго музы — Васіліна Валер’еўна Міцкевіч. Яны выступаюць і аўтарамі, і збіральнікамі, укладальнікамі выдання. 

У кнізе — шмат лістоў: і Коласа да жонкі, і Марыі Дзмітрыеўны да Канстанціна Міхайлавіча, творы, прысвечаныя гераіні выдання. Знайшлося месца і цікаваму ілюстрацыйнаму матэрыялу. 

Удзел у прэзентацыі прымуць даследчыкі жыцця і творчасці Якуба Коласа, пісьменнікі, архівісты, музейныя работнікі, бібліятэкары. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?