Вы тут

У суботу на «Беларусь 3» узгадаюць юбіляраў Алега Яфрэмава і Андрэя Мдывані


Адразу двух знакамітых творцаў згадаюць у іх дзень нараджэння на сацыякультурным тэлеканале. Бо 1 кастрычніка споўніцца 95 гадоў з дня нараджэння акцёра, народнага артыста СССР Алега Яфрэмава і 85 гадоў — кампазітара, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, народнага артыста Беларусі Андрэя Мдывані.


Пра асобу Алега Яфрэмава (1927—2000) згадаем падчас прагляду аўтарскай праграмы «Люблю і памятаю» Уладзіміра Арлова. Аўтар меў магчымасць кантактаваць з Алегам Мікалаевічам у той перыяд, калі адбывалася «ломка біяграфіі і лёсу» вялікага творцы. Тады ён пераходзіў з пасады мастацкага кіраўніка тэатра «Сучаснік» у Маскоўскі мастацкі акадэмічны тэатр. Як тое адбывалася, чым суправаджалася і як пісаліся новыя старонкі гісторыі жыцця вялікага Яфрэмава, распавядае Уладзімір Арлоў, абапіраючыся на свае ўспаміны і ўражанні ад знаёмства і гутарак з артыстам. Вялікі акцёрскі талент, глыбіня асобы — усё гэта засталося ў памяці сучаснікаў Алега Мікалаевіча. І, пераглядаючы яго фільмы, кожны і сёння можа ў тым пераканацца.

Таму адразу пасля заканчэння праграмы не прапусціце паказ мастацкага фільма «Сачыненне да Дня Перамогі» (1998 г.) рэжысёра Сяргея Урсуляка, у якім Алег Яфрэмаў зняўся ў галоўнай ролі. За кадрам усё, што адбываецца, каментуе маленькая дзяўчынка — праўнучка галоўных герояў (з блізкай будучыні). ...Напярэдадні Парада Перамогі ў міліцыю трапляе ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Дзьякаў (на вайне ён быў камандзірам экіпажа самалёта). А яго былы штурман Дзмітрый Кілаватаў, які стаў уплывовым чалавекам ва ўладзе, выратоўвае баявога таварыша з СІЗА і паведамляе яму, што хутка на маскоўскім аэрадроме прызямліцца трэці член экіпажа — стралок Лёўка Маргуліс. Сустрэўшы колішняга паплечніка (ён страціў зрок), Дзьякаў вязе яго да сябе дадому. Там сябры ўспамінаюць мінулае, спрачаюцца, абмяркоўваючы вострыя тэмы сучаснасці, і ўсё быццам бы наладжваецца. Аднак нечакана арыштоўваюць Кілаватава — за махінацыі ў яго дабрачынным фондзе, да якіх той не мае ніякага дачынення. Тады франтавікі, каб вызваліць свайго сябра, пранікаюць на аэрадром і захопліваюць самалёт Іл-86, які накіроўваецца па міжнародным рэйсе... Дарэчы, яшчэ адзін фільм з удзелам алега Яфрэмава — «Тры таполі на Плюшчысе» пакажуць у суботу на канале «Культура».

А на «Беларусь 3» у гэты дзень таксама распавядуць пра кампазітара Андрэя Мдывані (1937—2021) у праграме «Кампазітары Беларусі». Стваральнікі праекта малююць партрэт легендарнага творцы, складаючы яго з фрагментаў твораў кампазітара, успамінаў пра гэтага чалавека яго паплечнікаў і паслядоўнікаў. Ён нарадзіўся ў сонечным Тбілісі, а ў Беларусі рэалізаваў свой талент... Тое, што хлопчык мае інтарэс да музыкі, заўважылі рана, таму і аддалі яго ў музычную школу па класе скрыпкі і фартэпіяна... Пройдуць гады, і Андрэй Мдывані стане легендай беларускай музыкі, здабудзе міжнароднае прызнанне і пакіне багатую спадчыну са сваіх твораў. Аднак ці ўсё так проста складвалася, хто спрыяў яго творчай рэалізацыі і чаму варта звяртацца да музыкі выдатнага кампазітара — пра гэта і не толькі распавядае праект «Кампазітары Беларусі».

Яшчэ адной святочнай нотай у эфіры сацыякультурнага тэлеканала стане канцэрт да Дня настаўніка, паказ якога плануецца ў нядзелю, 2 кастрычніка, днём.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.