Вы тут

У Мінабароны пракаментавалі чуткі аб мабілізацыі ў Беларусі


У цяперашні час ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь мерапрыемствы мабілізацыі не праводзяцца. Адпаведнае паведамленне прэс-службы Міністэрства абароны змешчана ў тэлеграм-канале ведамства.


Усе ваенныя зборы носяць планавы характар і загадзя зацверджаны адмысловымі прававымі актамі.

Службовыя асобы ваенных камісарыятаў працягваюць выконваць стандартную штодзённую працу.

У мірны час адна з задач ваенкамата — ўлікова-прызыўная і мабілізацыйная праца. У рамках гэтай працы рассылаюцца і ўручаюцца позвы прызыўнікам і ваеннаабавязаным, якія знаходзяцца ў запасе.

«Позвы, якія прыходзяць грамадзянам Рэспублікі Беларусь з ваенных камісарыятаў па месцы жыхарства, інфармуюць іх аб удзеле ў планавых мерапрыемствах», — растлумачылі ў прэс-службе Мінабароны і дадалі, што ў краіне няма неабходнасці правядзення мабілізацыйных мерапрыемстваў.

«Выклікі і пагрозы, якія існуюць, нейтралізуюцца той сістэмай дзяржаўнага і ваеннага забеспячэння бяспекі, якая існуе на сённяшні дзень», — дадалі ў прэс-службе абароннага ведамства.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.