Вы тут

Надвор’е: Цяпло — усё слабей. У пятніцу і субботу апошнія цёплыя дзянькі?


На жаль, сёлетні верасень аказаўся скупы на цяпло і сонца. Такая «змрочная» тэндэнцыя працягнецца і ў першыя дні кастрычніка, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

У апошні дзень верасня ўмовы надвор'я будуць вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску і франтальныя раздзелы, якія ідуць з паўднёвага захаду Еўропы. Днём у паўднёва-заходніх раёнах краіны пройдуць дажджы. Максімальная тэмпература паветра складзе плюс 13—19 градусаў.

У субботу, 1 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы рознай інтэнсіўнасці, уначы ў асобных раёнах краіны дажджы будуць дасягаць крытэрыяў моцных. Месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 5 градусаў па поўначы да плюс 13 па паўднёвым усходзе. Днём чакаецца 9—16 цяпла, а ў паўднёва-ўсходніх раёнах — да плюс 18 градусаў.

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Месцамі слабы туман. Уначы тэмпература паветра складзе плюс 5—12 градусаў, удзень — 9—15 цяпла.

І ў панядзелак часам будуць дажджы. Тэмпература паветра ўначы — ад 5 цяпла да плюс 11 градусаў. Днём паветра прагрэецца да плюс 8—15 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у аўторак, 4 кастрычніка, уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе згушчацца туман. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 3—9 градусаў, удзень — 7—14 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».