Вы тут

Чарвякоў: Прыярытэты ў працы з Кітаем на 2023 год расстаўленыя


Прыярытэты ў працы з Кітаем на 2023 год расстаўленыя. Пра гэта заявіў сёння міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, выступаючы на анлайн-сустрэчы з нагоды 73-годдзя з дня ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінэканомікі.


Мерапрыемства было арганізавана Пасольствам Кітая ў Беларусі. На ім з прывітальным словам выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Се Сяоюн, кіраўніцтва дзяржорганаў, дэпутацкага корпуса, грамадскіх аб’яднанняў Беларусі, адміністрацыі індустрыяльнага парку «Вялікі камень» і інш.

Як адзначыў у сваёй прамове міністр эканомікі, Беларусь - надзейны саюзнік і стратэгічны партнёр Кітая.

«Дзякуючы высокаму ўзроўню супрацоўніцтва, назіраецца рост сумесных гандлёва-эканамічных ініцыятыў. Па выніках мінулага года наш знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг ушчыльную наблізіўся да $6 млрд.больш за паўсотні інвестыцыйных праектаў рэалізоўвалася з удзелам кітайскіх кампаній. Падчас нядаўняй сустрэчы на палях саміту ШАС у Самаркандзе лідары Беларусі і Кітая дамовіліся аб актывізацыі ўсяго комплексу двухбаковага супрацоўніцтва. Мы прыкладзем усе намаганні для паспяховай рэалізацыі гэтай дамоўленасці.

Патэнцыял ўзаемадзеяння невычэрпны», — падкрэсліў Аляксандр Чарвякоў.

Па словах кіраўніка эканамічнага ведамства, бягучыя глабальныя выклікі нагадалі аб значнасці і неабходнасці цеснага ўзаемадзеяння Беларусі і Кітая ў імкненні да росквіту і дабрабыту.

«Прыярытэты ў працы на 2023 год расстаўленыя. Гэта нарошчванне ўзаемнага гандлю, развіццё электроннай камерцыі, акрэдытацыя беларускіх вытворцаў на кітайскім рынку, забеспячэнне бесперашкоднай лагістыкі, падпісанне пагаднення аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый, прасоўванне індустрыяльнага парка «Вялікі камень», паспяховая рэалізацыя праектаў у рамках фінансавання КНР», — пазначыў Аляксандр Чарвякоў.

У завяршэнне свайго выступу кіраўнік эканамічнага ведамства пажадаў удзельнікам мерапрыемства захаваць і прымножыць дасягнутае і разам ствараць паспяховае будучыню Беларусі і Кітая.

Фота Мінэканомікі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.