Вы тут

Жыхар Горак трапіў ў бальніцу з агнястрэльным раненнем з ... ручкі


Ручка, дарэчы, была не простая, а прыстасаваная пад зброю. Праваахоўнікам мужчына патлумачыў, што прылада належала яго памерламу бацьку і ён знайшоў яе і некалькі патронаў у адной з гаспадарчых пабудоў. Раненне атрымаў, калі спрабаваў прывесці прыстасаванне ў дзеянне. Спачатку стрэлу не атрымалася, але, калі ён павярнуў ручку ў свой бок, яна грымнула і параніла жывот. 


— Згодна з вынікамі судовай медэкспертызы, пранікальнае сляпое раненне жывата, атрыманае мужчынам, адносіцца да цяжкага цялеснага пашкоджання, — паведаміла галоўны спецыяліст па рабоце са СМІ упраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці Ірына Рачкоўская. — Падчас агляду месца здарэння ў доме мужчыны канфіскаваны два фрагменты металічнай трубкі, гільза і два патроны.

Экспертамі Магілёўскага міжраённага аддзела Дзяржкамітэта судовых экспертыз праведзена судовая балістычная экспертыза. Устаноўлена, што прадмет, які стрэліў, выраблены самаробным спосабам накшталт атыповай страляючай прылады і з’яўляецца гладкаствольнай агнястрэльнай зброяй. Два патроны, як і канфіскаваная з месца здарэння гільза, выраблены завадскім спосабам. У адносінах да мужчыны Горацкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа.

Нэлі ЗІГУЛЯ

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.