Вы тут

Лаўрэатамі конкурсу «Лепшыя тавары Беларусі» сталі 23 арганізацыі Мінска


У Мінскай гарадской ратушы прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2021 года, перадае БелТА.


Узнагароды ўручылі старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў і старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Валянцін Татарыцкі.

Лаўрэатамі конкурсу сталі 23 арганізацыі горада Мінска. У намінацыі «Харчовыя тавары» лаўрэатамі сталі 12 прадпрыемстваў (у тым ліку заводы КУП «Мінскхлебпрам» і ТПКУП «Мінскі холадакамбінат № 2»), у намінацыі «Прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў» было выдзелена ТДА «Беллевыраб».

У намінацыі «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння» лепшымі сталі сем прадпрыемстваў (у прыватнасці, ААТ «Мінскі трактарны завод», ТАА «МАЗ-Купава»).

Намінацыя «Паслугі насельніцтву» была прысуджана тром прадпрыемствам — УП «Мінгаз», УП «Мінскаблгаз» і ААТ «Медыцынская ініцыятыва».

Акрамя таго, прадукцыі трох прадпрыемстваў беларускай сталіцы прысуджаны статус «Навінка года», чатыры прадпрыемствы атрымалі спецыяльную ўзнагароду «Лепшы ў рэгіёне», восем прадпрыемстваў удастоены дыплома «Стабільная якасць», тром прадпрыемствам прысуджана спецыяльная ўзнагарода «Лепшы ў галіне».

У Мінгарвыканкаме адзначылі, што, удастоіўшыся звання лаўрэата конкурсу, прадпрыемства атрымлівае права на размяшчэнне знака (лагатыпа) конкурсу, шырока вядомага спажыўцу, на таварах і іх упакоўцы, а таксама выкарыстанне яго ў дакументацыі і рэкламных матэрыялах. «Гэта спрыяе павышэнню спажывецкага попыту і дае арганізацыям-пераможцам рэальныя канкурэнтныя перавагі ў прасоўванні прадукцыі на рынку. Вынікі конкурсу сведчаць аб яго важнасці ў павышэнні канкурэнтаздольнасці рэальнага сектара эканомікі, рэалізацыі праграмы імпартазамяшчэння і максімальнага задавальнення ўнутранага попыту ў высакаякасных таварах айчыннай вытворчасці, павелічэння іх долі на рынку Беларусі», — распавялі ў Камітэце.

Конкурс «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» з 2002 года праводзіцца Дзяржстандартам Беларусі сумесна з абласнымі выканаўчымі камітэтамі і Мінскім гарвыканкамам і накіраваны на выяўленне, папулярызацыю і прасоўванне высакаякаснай прадукцыі, стымуляванне дзейнасці айчынных вытворцаў па павышэнні якасці і канкурэнтаздольнасці беларускіх тавараў і паслуг.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.